wd wp Пошук:

Нясяцкі сельсавет

Няся́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Нясята.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Віркаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Віркаў, Земляніца, Калінаўка, Лянёўка, Міхалоў і Старое Сяло), таксама ў склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: вёскі Градкі, Казлы і Новае Сяло, са складу сельсавета ў Патоцкі сельсавет перададзена вёска Турэц[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 2371 чалавек[2], з іх 95,1 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,0 % — цыганы, 0,6 % — украінцы[3].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 30 населеных пунктаў:

Назва Статус
Арэхаўкааграгарадок
Асінаўкавёска
Будневавёска
Віркаўвёска
Градківёска
Даклоньвёска
Дубровавёска
Дулебнявёска
Залагвёска
Земляніцавёска
Казлывёска
Калінаўкавёска
Лянёўкавёска
Міхалоўвёска
Новае Сяловёска
Нясятааграгарадок
Плоскаевёска
Пярэкальвёска
Равоквёска
Селішчавёска
Смалярнявёска
Станцыя Нясятапасёлак
Старое Курганневёска
Старое Сяловёска
Тацянкавёска
Тацянка 2вёска
Турчанкавёска
Уладзіміраўкавёска
Хадэчынвёска
Чаравачвёска

Зноскі

  1. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Нясяцкі сельсавет