Няста́нішкі[1] (трансліт.: Niastaniški, руск.: Нестанишки) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жодзішкаўскага сельсавета.
Вядома з пачатку XVII ст. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ.
Падчас руска-французскай вайны 1812 года каля вёскі праз Вілію перапраўляліся французскія войскі. У 1867 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча.
У 1940—1954 гадах цэнтр Нястанішкаўскага сельсавета. У 1954-2016 гадах вёска ўваходзіла ў склад Лылойцінскага сельсавета[2].