wd wp Пошук:

Нюля

Ню́лявозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула.

Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 6,7 м, сярэдняя каля 3 м. Даўжыня берагавой лініі 2,08 км. Плошча вадазбору 3,15 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, месцамі стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Уздоўж заходняга берага пойма шырынёй да 100 метраў. У заходняй частцы возера востраў плошчай 0,2 га. Дно да глыбіні 3 м пясчанае, глыбей выслана гліністым ілам.

Возера Нюля эўтрофнае, слабапраточнае. На захадзе ўпадае ручай з возера Бораўна, на паўночным захадзе выцякае ручай у раку Ула. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2 м на адлегласці да 20 м ад берага.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, карась, карп, краснапёрка, плотка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара