wd wp Пошук:

Нэлі Тулупава

Нэлі (Анэля) Тулупава (па мужу Лісоўская; 1 лютага 1938, вёска Капань, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 30 ліпеня 2001) — беларуская паэтэса, празаік, перакладчыца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўніка Івана (Янкі) Тулупава. У час Вялікай Айчыннай вайны сем’я не паспела эвакуявацца і бацьку за сувязь з партызамі катавалі ў гестапа. Абпаленае вайной дзяцінства, таксама было не з лёгкіх, а сталае жыццё пачыналася з навучання самай гуманнай на зямлі прафесіі медыка. У 1955 г. скончыла Гомельскае медыцынскае вучылішча. Працавала фельчарам і акушэркай у медыцынскіх установах Віцебшчыны, дыктарам Віцебскага абласнога тэлебачання. У 1969 г. скончыла завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962 г. пераехала ў Горкі Магілёўскай вобласці, дзе працавала інструктарам РДК, медсястрой у бальніцы, загадчыкам агульнага сектара райкама камсамола, рэдактарам газеты «Советский студент» Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 19741978 гг. — загадчык рэпертуарнага аддзела Белдзяржфілармоніі, у 19791988 гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1990 года працавала загадчыкам аддзела літаратуры часопіса «Вожык».

Раптам у жыцці паэтэссы пачынаецца паласа няшчасцяў. Захварэў і памёр любімы муж Валерый. Цяжка захварэла дачка. І новае гора — трагічная гібель бацькі. «Гасподзь Сам паставіў мяне перад Сабою на калені» — казала пазней Нэлі Іванаўна. І толькі ў царкве знайшла яна суцяшэнне. Яна чытала шмат духоўнай літаратуры, пачала ездзіць па святых месцах. Сама невылечна хворая, яна вырашыла прыняць манаства. 5 студзеня 2001 года ўзяла пострыг пад імем манахіні Неанілы ў Карме. Памерла 30 ліпеня 2001 года.

Творчасць

У друку выступала з 1956 г. (аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Станцыя надзей» (1971), «Дабрадзея» (вершы і паэмы, 1977), «Босая цішыня» (вершы, паэма, 1980), «Гарывада» (драматычная паэма-бая, 1984), «Сонца ў хату» (выбранае, 1986), «Як павезлі мяне сватаць» (гумарэскі, 1987), «Скажыце ўсім» (лірыка і гумар, 1988), «Світальная сініца» (Мінск, 2003). У кожным яе зборніку вершаў — гімн чалавеку, такому, які ён ёсць: са сваім болем і радасцю, пачуццямі і учынкамі. Кожны зборнік — гэта эмацыянальная размова з усім светам аб надзённых праблемах, але размова праз паэтычны вобраз, праз трапную рыфму, незвычайнае параўнанне. Кожны зборнік — гэта яшчэ і песня Радзіме, Беларусі, у прамым і укосным сэнсе: некалькі яе вершаў пакладзена на музыку, а многая самі спяваюцца, настолькі блізкія яны да народнай песні.

Як адзначае В. У. Ярац, «…паэзія Н.Тулупавай адметная грамадзянскасцю, патрыятычнасцю, эмацыянальнасцю, песеннасцю. Яе герой — чалавек, які ён ёсць, і адначасова чалавек- творца свайго лёсу, з адвечнай прагай свабоды» [1] У 1987 годзе яе вершы былі выдадзены ў перакладзе С. Яўсеева на рускую мову ў выдавецтве «Советский писатель» (зборнік “Я соловья искала : Стихи, поэма). Н. Тулупава таксама аўтар кніжак для дзяцей «Дожджык Мікіта» (вершы, 1979), «Бізоны-рабінзоны» (казкі, 1983), «Пра што думае кіт» (аповесць, 1986).

Музыку да яе вершаў пісалі кампазітары Ю. Семяняка, Б. Фёдараў, І. Кузняцоў, І. Лучанок, Э. Ханок, Э. Зарыцкі, А. Канстанцінава, Н. Мікуліч, В. Сярых, Ул. Буднік, Ул. Прохараў, Ул. Кур’ян, В. Макеева, Л. Шурман, Г. Гарэлава, В. Кузняцоў.

Бібліяграфія

Асобныя выданні

Творы, апублікаваныя ў часопісах

Зноскі

  1. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік. Т.6. Мн.: 1995. С. 108.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта