wd wp Пошук:

Нуры

Паўночна-усходнія піраміды Нуры

Нуры (араб. نوري‎‎‎) — археалагічны помнік каля аднайменнага паселішча на поўначы Судана. Уяўляе сабою некропаль з малых пірамід, пабудаваных у 1 тысячагоддзі да н. э. для манархаў дзяржавы Куш. Разам з археалагічным помнікам Джэбель-Баркал, які знаходзіцца ў 10 км ад Нуры, унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

У 1 тысячагоддзі да н. э. некропаль Нуры знаходзіўся бліз Напаты, першай сталіцы дзяржавы Куш. Разам з Джэбель-Баркал з’яўляўся адным з галоўных сакральных месцаў Нубіі. Узвядзенне пірамід-грабніц манархаў Куша ў Нуры пачалося пры валадары Тахарка (690 - 664 гг. да н. э.), які меў тытулы корэ Куша і фараона Егіпта. Нуры заставаўся важным месцам пахавання і ў эпоху Мероэ, калі Напата страціла сваё значэнне. Апошнія грабніцы датуюцца 308 г. да н. э.

Археалагічныя даследаванні вядуцца з 1916 г.

Піраміды

Усяго ў Нуры налічваецца 61 піраміда. Найбольшая ў магільным комплексе піраміда Тахаркі мае плошчу 51,75 м² і ўзвышаецца ўсяго на 40 м. Піраміды будаваліся з чырвонага пясчаніка, які здабываўся непадалёк.

Першапачаткова піраміды Нуры мелі наступную структуру:

Найчасцей пахавальная камера была падземнай, злучалася з паверхняй вузкім тунэлем.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нубія
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Судане
Катэгорыя·Археалогія ў Судане
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта