wd wp Пошук:

Нуон Чэа

Нуон Чэа (кхмер.: នួន ជា; 7 ліпеня 1926 — 4 жніўня 2019) — камбаджыйскі рэвалюцыянер, дзяржаўны і палітычны дзеяч рэжыма «Чырвоных кхмераў», ваенны злачынец.

Яго называлі «Брат нумар два» — ён быў другім чалавекам у краіне пасля Пол Пота, калі Камбоджай кіравалі «Чырвоныя кхмеры», — у перыяд ад 1975 да 1979 года. Пасля захопу ўлады ў Камбоджы ў 1975 годзе яны кінулі краіну ў хаос. За чатыры гады загінула, як мяркуецца, два мільёны чалавек. Нуон Чэа быў адным з ідэолагаў і архітэктараў новага ладу. Дактрына атрымала назву «Нулявы год» — па аналогіі з «Першым годам» календара французскай рэвалюцыі, што вызначае новы пункт адліку ў гісторыі. Пасля в’етнамскага наступу і звяржэння рэжыму ў 1979 годзе Нуон Чэа з групай паплечнікаў схаваўся ў гарах, дзе і дачакаўся памілавання ў 1998 годзе на падставе мірнага пагаднення. Але пад ціскам міжнародных арганізацый Камбоджа арыштавала яго ў 2007 годзе. Пазней Чэа быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне за генацыд. Сваёй віны не прызнаў. На адным з судовых пасяджэнняў ён заявіў, што яго галоўнай мэтай было «вызваліць радзіму ад каланіялізму і агрэсіі, ад прыніжэння з боку злодзеяў, якія хацелі скрасці нашу краіну і сцерці Камбоджу з твару зямлі». Памёр у турме ва ўзросце 93 гадоў[3][4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2019/08/04/nuon-chea-ancien-dirigeant-khmer-rouge-et-bras-droit-de-pol-pot-est-mort_5496486_3382.html
  2. (not translated to mul), (not translated to mul), (not translated to mul) Hija de un exlíder del Jemer Rojo defiende a su padre antes de su cremación // (untranslated)(untranslated), 2019.
  3. bbc.com
  4. nashaniva.by
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Палітыкі Камбоджы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Камбоджы
Катэгорыя·Камуністы Камбоджы
Катэгорыя·Памерлі 4 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Камбоджы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чырвоныя кхмеры
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Французскім Індакітаі
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе