wd wp Пошук:

Нуку-Хіва

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Нуку-Хіва (франц. Nuku Hiva) — найбуйнейшы востраў у групе Маркізскіх астравоў. Плошча - 339 км². Насельніцтва - 3120 чал. (2017 г.).

Прырода

Нуку-Хіва мае вулканічнае паходжанне. Заходняе ўзбярэжжа скалістае, даволі стромкае. На паўднёвым і паўночным узбярэжжах ёсць прыдатныя для суднаў залівы. Цэнтральную частку займае плато з саваннай расліннасцю. Дрэваў на востраве наогул амаль няма. Найвышэйшы пункт - гара Тэкаа (1224 м) - знаходзіцца на захадзе. Паўночны захад амаль не атрымоўвае ападкаў, вельмі засушлівы і, хутчэй, нагадвае пустыню.

Гісторыя

Палінезійцы перасяліліся на Нуку-Хіву з Самоа каля 2 тыс. гадоў таму, аднак цэнтральная частка вострава была асвоена значна пазней. У легендах маркізцаў іх астравы часта параўноўваліся з хацінай на моры, прычым Нуку-Хіва малявалася як дах. Мясцовыя жыхары займаліся сельскай гаспадаркай і ловам рыбы. Яны падзяляліся на 10-15 плямён, якія вялі паміж сабою несупынныя войны.

У 1791 г. востраў Нуку-Хіва быў адкрыты амерыканскімі мараплаўцамі. За імі ўслед рушылі мараплаўцы з Францыі і Вялікабрытаніі. Увосень 1813 г. на востраве высадзіліся амерыканскія ваенныя, якія пабудавалі тут базу Мэдзісанвіль для нападу на брытанскія гандлёвыя судны і абвясцілі Нуку-Хіву маёмасцю ЗША. Амерыканцы ўцягнуліся ў міжплемянную вайну і забілі мноства мясцовых жыхароў. У 1814 г. яны пакінулі Мэдзісанвіль.

У 1842 г. востраў быў абвешчаны ўладаннем Францыі. У 1842 - 1853 гг. дзейнічалі французскія ваенны пост і гандлёвая факторыя. У 1872 г. з’явілася сталая адміністрацыя. З-за эпідэмічных захворванняў колькасць карэнных жыхароў значна скарацілася да 1920-ых гг., таму французскі ўрад быў вымушаны арганізаваць медыцынскую дапамогу і абавязковыя прышчэпкі.

У 1990-ых гг. на Нуку-Хіве ўзнік рух за аддзяленне ад Французскай Палінезіі, які, аднак, спыніўся пасля смерці мясцовага палітыка Люсьена Кімітэтэ ў авіякатастрофе ў 2002 г.

Інфраструктура

На востраве існуе некалькі паселішчаў. Паселішча Таёхае лічыцца адміністрацыйным цэнтрам усіх Маркізскіх астравоў. Сістэма дарог на Нуку-Хіве знаходзіцца ў дрэнным стане. Дзейнічае авіяпаласа, якая забяспечвае рэгулярныя авіязносіны з Таіці. Астравіцяне займаюцца земляробствам і абслугоўваннем турыстаў, што наведваюць мясцовыя археалагічныя помнікі. Ёсць селькагаспадарчае вучылішча.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Французскай Палінезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты