wd wp Пошук:

Ноч на востраве Родас

Ноч на востраве Родас (руск.: Ночь на острове Родос) — карціна рускага мастака-марыніста Івана Айвазоўскага, напісаная ў 1850 годзе пасля падарожжа да берагоў Малой Азіі і выспаў Грэчаскага архіпелага з адміралам Фёдарам Літке.

Карціна з’яўляецца яскравым узорам начнога пейзажа ў творчасці ранняга Айвазоўскага, выхаванага ў рэчышчы акадэмічнай школы пад непасрэдным уплывам традыцый рамантызму[1].

Гісторыя стварэння

Задума стварэння карціны «Ноч на востраве Родас» нарадзілася ў Айвазоўскага пасля падарожжа да берагоў Малой Азіі і астравоў Грэчаскага архіпелага з адміралам Фёдарам Літке ўвесну 1845 года. Падчас згаданага падарожжа майстар не браўся за пэндзаль, аднак замалёўваў сотні аркушаў нарысамі прыбярэжных гарадоў, берагоў Крыта і Хіоса і краявідаў Канстанцінопалю, што пасля паслужыла Айвазоўскаму істотным матэрыялам для стварэння будучых карцін, у тым ліку і «Ночы на востраве Родас»[1].

Прытрымліваючыся сваёй традыцыі марыністычнага пейзажу, Айвазоўскі, нягледзячы на наяўнасць натуральных замалёвак, ствараў карціну паводле ўласнай памяці. Мастак лічыў немагчымым пісаць з натуры такую зменлівую стыхію, як мора[1].

Апісанне

Карціна «Ноч на востраве Родас» адлюстроўвае незвычайную для рускага вока архітэктуру і багатую міжземнаморскую расліннасць. Кампазіцыя твора ўтрымлівае жанравы матыў, але, як і ў большасці творах Айвазоўскага, на першы план выходзяць тры стыхіі: мора, неба і святло[1]. Эфекты месяцавага святла, акружанага лёгкімі празрыстымі аблокамі і месячная дарожка, якая перабіваецца грабянямі хваляў надае ззянне і бляск усёй кампазіцыі, адлюстроўваючыся на паверхні вады.

Іншае

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Іван Айвазоўскі. Ноч на востраве Родас(нявызн.). Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 лютага 2011.(недаступная спасылка)
  2. «Ночь на острове Родос» Айвазовского выставлена в Национальном художественном музее(руск.) . Naviny.by (6 студзеня 2010). Праверана 25 лютага 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны 1850 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Карціны Івана Айвазоўскага