wd wp Пошук:

Новы Стрылышча

Новы Стрылышча[1] ці Новыя Стрэлішчы (укр.: Нові Стрілища) — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў Жыдачыўскім раёне, размешчаны ў 30 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і ў 40 км на поўдзень ад Львова.

Гісторыя

Больш раннія назвы населенага пункта (варыянты) - Новыя Страліска Бібрскага павету, Новыя Стрэлічы.

Паселішча ўпершыню згадваюцца ў 1375 г., калі яно было перададзена князям Уладзіславам Апольскім разам з іншымі баярыну Васільку Цепцюковічу. У 1417 г. паселішча атрымала магдэбургскае права. У 1444 г. тут была арганізавана каталіцкая парафія. У пачатку XVI ст. мястэчка належала нейкай Ганне з Алеска, а ў другой палове XVI - пачатку XVII ст. Новымі Стрэлішчамі валодала сямейства Ходараўскіх. У 1513 г. мястэчка атрымала прывілей на правядзенне штогадовага кірмашу і штотыднёвых таргоў, а ў 1662 г. на правядзенне 2 кірмашоў на год.

У 1621 і 1626 г. мястэчка падвяргалася нападам і разбурэнням татарскімі ордамі, у сувязі з чым тут быў пабудаваны замак (двор) і 4 гарадскіх драўляна-земляных умацавання бастыённага тыпу c рынкавай плошчай у сярэдзіне.

У 1880 г. у мястэчку пражывала 1606 палякаў, 1478 габрэяў, 762 русінаў і 29 немцаў.

Пасёлак у 1940-1941 і 1944-1959 гг. быў цэнтрам Новастрэлішчанскага раёна.

Помнікі даўніны

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Львоўскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Жыдачыўскага раёна