wd wp Пошук:

Нова-Каледонскі ўніверсітэт

Нова-Каледонскі ўніверсітэт (фр.: Université de la Nouvelle-Calédonie) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў Новай Каледоніі.

Агульная характарыстыка

Універсітэт бярэ пачатак у 1987 годзе, калі быў створаны Французскі Ціхаакіянскі ўніверсітэт з двума кампусамі, адзін — у Французскай Палінезіі, а другі — у Новай Каледоніі. У 1997 годзе было прынята рашэнне падзяліць гэтыя два кампусы на асобныя ўніверсітэты, і таму ў 1999 годзе былі створаны Нова-Каледонскі ўніверсітэт і Універсітэт Французскай Палінезіі. Установа навучае каля 3 000 мясцовых і замежных студэнтаў. ВНУ налічвае каля 100 прафесараў і даследчыкаў і 100 адміністрацыйных супрацоўнікаў.

Структура

Зноскі

  1. Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2019MENJS, 2019. — P. 359. — 408 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1987 годзе
Катэгорыя·Новая Каледонія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Францыі