wd wp Пошук:

Новамічурынск

Новамічурынск[1] (руск.: Новомичуринск) — горад (з 1981 года) у Расіі, у складзе Пронскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 19,8 тыс. чалавек (2009). Заснаваны ў 1968 годзе.

Размешчаны на поўначы Окска-Данской раўніны, на правым беразе ракі Проня (прыток Акі), за 20 км ад чыгуначнай станцыі Біркіна, за 85 км на поўдзень ад Разані. Тэрыторыя 26 км². Вышыня над узроўнем мора 120 метраў.

Гісторыя

Знак пры ўездзе ў горад

Узнік у 1968 годзе як пасёлак будаўнікоў Разанскай ДРЭС, які атрымаў назву Новамічурынск. Названы ў гонар селекцыянера І. У. Мічурына (1855—1935), які нарадзіўся каля Новамічурынска (у былым маёнтку Вяршыня, цяпер вёска Мічураўка) і пачаў свае працы па раслінаводстве. У 1973 годзе дала першы ток Разанская ДРЭС, сёння ўсталяваная магутнасць 2800 МВт; у 1990 годзе ўведзена ў эксплуатацыю ДРЭС-24 усталяванай магутнасцю 310 Мвт.

Эканоміка: Разанская ДРЭС, ДРЭС-24 (з 2008 - у складзе Разанскай ДРЭС), завод буйнапанэльнага домабудавання, вытворчасць будматэрыялаў, прадпрыемсты лёгкай і харчовай прамысловасці.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. — карта Разанскай вобласці
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Разанскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара