wd wp Пошук:

Новадуброўскі сельсавет

Новадубро́ўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Дуброва.

Утвораны 20 лістапада 1938 года ў складзе Глускага раёна Палескай вобласці БССР у выніку разбуйнення Акцябрскага сельсавета, да сельсавета таксама была далучана тэрыторыя скасаванага Перакальскага нацыянальнага латышскага сельсавета. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глускага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1938 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе