wd wp Пошук:

Неўская брама Петрапаўлаўскай крэпасці

Неўская брама — брама Петрапаўлаўскай крэпасці ў Санкт-Пецярбургу, знаходзіцца ў Неўскай курціне паміж Гасударавым і Нарышкіным бастыёнамі. Злучаюць крэпасць з Каменданцкай прыстанню. Помнік архітэктуры класіцызму.

Гісторыя

У 1714—1716 гадах тут былі пабудаваныя першыя драўляныя брама і прыстань. У пачатку 1720-х гадоў браму перабудаваў у камені архітэктар Даменіка Трэзіні.

Затым у 1731—1732 гадах была праведзена яшчэ адна перабудова. Гэты праект захаваўся ў сучасным абліччы брамы з боку, звернутага да Петрапаўлаўскага сабора: 4-метровая арка з замкавым каменем, фланкіраваная пілястрамі і ўвянчаная трохвугольным франтонам. Франтон упрыгожвае рэльефная кампазіцыя з выявай шчыта, сцяга і воінскіх даспехаў.

У 1746 годзе была праведзена яшчэ адна перабудова брамы і абліцоўванне яе пудасцкім каменем.

У 1762—1767 гадах архітэктар Д. Смалянінаў і інжынер Н. Мураўёў распрацавалі праект гранітнай прыстані наўзамен драўлянай. Рэалізаваць праект удалося толькі ў 1777 годзе ў сувязі з абліцоўваннем крэпасных сцен, калі інжынер Р. Т. Тамілаў пабудаваў парадную трохаркавую гранітную прыстань з парапетамі, ледарэзамі і пляцоўкай, якая мае тры лесвічныя сходы да вады.

У 1780 годзе архітэктар Мікалай Львоў прапанаваў выканаць новы праект Неўскай брамы. Новая брама была пабудаваная па гэтым праекце 1784—1787 гадах, і ў гэтым выглядзе дайшла да нашых дзён. Вышыня новых варот склала 12 м, шырыня — 12,2 м.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мікалая Львова
Катэгорыя·Брамы Расіі
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Петрапаўлаўская крэпасць