wd wp Пошук:

Нефцякамскі аўтазавод

«Нафтака́мскі аўтазаво́д» — дзяржаўнае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Расіі, заснаванае ў кастрычніку 1977 года ў Нефцякамску (цяпер Башкартастан).

На 2020 год быў найбольшым вытворцам надбудоваў на шасі «КамАЗ». Выпускаў вахтавыя і пасажырскія аўтобусы, тралейбусы і электробусы, бартавыя паўпрычэпы і прычэпы, наліўныя і сенаўборачныя самаходы, а таксама запчасткі да іх[3]. На 2019 год вытворчая магутнасць прадпрыемства складала 21 000 самазвальных установак, 3000 прычэпаў і 250 паўпрычэпаў, 2500 наліўных ёмістасцей, па 1500 грузавых прычэпаў і паўпрычэпаў, 1500 аўтобусаў і 800 вахтавых самаходаў за год[1]. На 2020 год абслуговая сетка налічвала 134 рамонтныя майстэрні ў 60 абласцях і аўтаноміях Расіі[4].

Вырабы

На 2020 год ПАТ «Нефцякамскі аўтазавод» вырабляла:

Гісторыя

Аўтобус «НефАЗ-5299» на прыродным газе (Расія, 2013 год)

25 снежня 1970 года Дзяржаўны камітэт па справах будаўніцтва СССР выдаў Загад № 65 «Аб стварэнні завода па вытворчасці аўтасамазвалаў і лябёдак» у Нефцякамску (Башкірская АССР). 8 студзеня 1971 года міністр аўтамабільнай прамысловасці СССР зацвердзіў Загад № 4 пра ўзвядзенне завода, якое пачалося 13 ліпеня 1972 года. 15 красавіка 1977 года на Нефцякамскім заводзе аўтасамазвалаў сабралі 1-ы 10-тонны самазвал «КамАЗ-5511». 11 кастрычніка 1977 года запусцілі галоўны канвеер для серыйнага вырабу 10 000 самазвалаў за год[3]. У 1981 годзе адчынілі 1-ю чаргу вытворчасці вахтавых аўтобусаў магутнасці 3000 аўтобусаў за год. 19 мая 1982 года выпусцілі 100-тысячны самазвал «КамАЗ-5511». У 1985 годзе пачалі выпускаць аўтацыстэрну на 16 300 літраў нафтапрадуктаў, легкавы прычэп «Пчолка» на 300 кг і лябёдкі самавыцягвання да аўтамабіля «КамАЗ-4310». 12 лютага 1993 года прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства «Нефцякамскі аўтазавод». 6 снежня 2000 года выпусцілі 1-ы гарадскі аўтобус «НефАЗ-5299». У кастрычніку 2002 года здалі 2-ю чаргу аўтобуснай вытворчасці з нямецкім лакафарбавым абсталяваннем. У студзені 2007 года пачалі збіраць нідэрландскія аўтобусы «Ван дэр Легтэ» («ВДЛ»; Валкенсвард, правінцыя Паўночны Брабант). 28 жніўня 2012 года выпусцілі электробус «НефАЗ-52992» з зарадам на 200 км ходу. У студзені 2013 года пачалі зборку бразільскіх аўтобусаў «Бравіс» на 25 месцаў сумесна з «Маркаполья» (Кашыяс-ду-Сул, штат Рыу-Гранды-ду-Сул). У 2015 годзе сталі выпускаць шарнірна-сучленены самазвал «Бел». У ліпені 2016 года акцыянернае таварыства «НефАЗ» стала публічным. 27 снежня 2016 года на заводзе сталі выпускаць шасі «КамАЗ». У 2017 годзе асвоілі выпуск тралейбусаў, маразільных паўпрычэпаў і трактарных прычэпаў. У 2018 годзе «НефАЗ» выпусціў 4629 самазвальных установак, што склала 83 % установак на шасі «КамАЗ» і 39 % прададзеных у Расіі. Таксама вырабілі 802 гарадскія аўтобусы (20 % расійскага рынку) і 262 надбыдовы для вахтавых і гарадскіх аўтобусаў (26 %), 136 аўтацыстэрнаў (9 %) і 2419 прычэпаў (8 %)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 С.Г. Зуйкоў Справаздача за 2018 год (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (31 мая 2019). Праверана 20 красавіка 2020.
  2. Курс долара ЗША ў 2018 годзе (62,9264 рас.рубля) (руск.) , «Курс валют ЦБ РФ» (12 кастрычніка 2019). Праверана 20 красавіка 2020.
  3. 1 2 Аб прадпрыемстве (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  4. Абслуговыя асяродкі (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  5. Аўтобусы (руск.) . ПАТ «КамАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  6. Аўтацыстэрны (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  7. Бартавыя паўпрычэпы (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  8. Вахтавыя аўтобусы (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  9. Пажарны аўтамабіль АЦ-3 (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  10. Паўпрычэпы (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  11. Паўпрычэпы-цыстэрны (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  12. Прычэпы-цыстэрны (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  13. Самазвалы (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  14. Самазвальныя паўпрычэпы (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  15. Самазвальныя прычэпы (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  16. Сельскагаспадарчая тэхніка (руск.) . ПАТ «НефАЗ» (12 кастрычніка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нефцякамск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вытворцы аўтобусаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Расіі
Катэгорыя·1977 год у Расіі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1977 годзе
Катэгорыя·КамАЗ