Не́сцераўшчына[1] (трансліт.: Niescieraŭščyna, руск.: Нестеровщина) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Тумілавіцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Докшыцы, за 176 км ад Віцебска[2], каля аўтамабільнай дарогі Р29[3].
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Тумілавічы, пазней у складзе гміны Докшыцы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
У 1940—1954 гадах цэнтр Несцераўшчынскага сельсавета.