wd wp Пошук:

Ненач

Не́нач — рака ў Беларусі, у Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах, левы прыток ракі Прыпяць.

Даўжыня ракі 41 км. Плошча вадазбору 796 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Рудніца Калінкавіцкага раёна, вусце каля рачнога порта Мазыр (Пхоў). Цячэ па нізіне Прыдняпроўскай нізіне і Мазырскім Палессі. Даліна невыразная, каля вёскі Антонаўка Калінкавіцкага раёна трапецападобная (шырыня 500—800 м). Пойма двухбаковая (шырыня 0,3—0,6 км), у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча ад вытоку на працягу 34,6 км каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытокі — канал Ненач (справа) і ручай Шыздра (злева).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Прыпяці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Калінкавіцкага раёна
Катэгорыя·Рэкі Мазырскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак