«Неверагодны лёс Амэлі Пулен» (фр.: Le Fabuleux Destin d’Amélie Poulain) — французская рамантычная камедыя 2001 года кінарэжысёра Жан-П’ера Жэнэ[17].
Фільм заняў другое месца ў спісе «100 лепшых фільмаў сусветнага кінематографа не на англійскай мове», складзеным у 2010 годзе часопісам Empire[18].
Дзіцячыя гады Амэлі праходзяць у выдуманым свеце і адзіноце. Яна ўвесь час фантазіруе і размаўляе са сваім ўяўным сябрам — кракадзілам. Яе бацька памылкова дыягнаставаў ёй парок сэрца (ён надаваў ёй занадта мала часу, з прычыны чаго пры правядзенні штомесячных медыцынскіх абследаванняў Амэлі моцна хвалявалася), таму дзяўчынцы давялося вывучаць навукі дома, страціўшы магчымыасці знайсці сяброў. Маці Амэлі трагічна загінула, калі ёй на галаву з вяршыні сабора Нотр-Дам звалілася турыстка-самазабойца з Канады. У садзе сямейства Пулен будуецца мініятурны маўзалей для праху загінулай. Нават там пануе цацачны, казачны свет.
Стаўшы дарослай, Амэлі пакідае бацькоўскі дом. Яна працуе ў кафэ «Два Млына» на Манмартры, «пару разоў» спрабуе завязаць любоўныя адносіны з мужчынамі, але яе спробы «аказваюцца непераканаўчымі».
Амэлі вельмі вынаходлівая і ўмее знаходзіць задавальненне ў маленькіх паўсядзённых радасцях: апускаючы руку ў мяшок з фасоляй, ламаючы чайнай лыжачкай скарыначку крэм брюле, пускаючы «блінцы» па каналу Сен-Мартэн.
Але вечарам 30 жніўня 1997 года — у дзень гібелі прынцэсы Дыяны (у рэальнасці прынцэса Дыяна загінула 31 жніўня) — яе жыццё змяняецца: выпадкова Амэлі знаходзіць у сваёй ваннай тайнік, у якім ляжыць бляшаная скрынка з алавянымі салдацікамі, шклянымі шарыкамі і іншымі дзіцячымі скарбамі, якія належалі невядомаму хлопчыку, які жыў калісьці ў яе кватэры, цяпер ужо даросламу пяцідзесяцігадоваму мужчыне. Амэлі вырашае вярнуць скрынку ўладальніку. Яна думае: калі яе задумка абудзіць у ёй якія-небудзь пачуцці, то яна ўсё жыццё прысвеціць клопату пра шчасце іншых людзей.
Амэлі знаходзіць ўладальніка гэтага тайніка і з заміраннем сэрца чакае яго рэакцыі. Седзячы за стойкай бара ў кафэ, яна чуе яго прызнанне, што ён шчаслівы атрымаць такую вось вестку з дзяцінства. З гэтага часу Амэлі ўмешваецца ў жыццё іншых людзей. Пасля гісторыі з вяртаннем «скарбаў» яна дапамагае адной з работніц «Двух млыноў» знайсці каханне ў вобразе пастаяннага наведвальніка — мужчыны з дыктафонам, вяртае надзею жанчыне, якая жыве ў адным доме з ёй, падрабіўшы ліст ад нябожчыка мужа. Амэлі даўно раіла бацьку адправіцца ў падарожжа па свеце, але ён усё не вырашаецца з’ехаць, і Амэлі просіць знаёмую сцюардэсу фатаграфаваць садовага гнома бацькі ў розных гарадах на фоне славутасцей і адсылаць атрыманыя здымкі яму.
Спазніўшыся на цягнік, Амэлі застаецца начаваць у метро, а раніцай яна натаркаецца на хлопца, які шукае нешта пад адной з фотакабінак. Убачыўшы яе, ён як быццам палохаецца. Потым яна сустракае яго яшчэ раз, калі ён зноў нешта шукае каля фотакабінкі, а потым, заўважыўшы кагосьці, бяжыць за ім. Па дарозе ён губляе альбом, які знаходзіць Амэлі. У гэтым альбоме налепленыя змятыя і парваныя фатаграфіі — няўдалыя здымкі, выкінутыя незадаволенымі кліентамі фотакабінак і падабраныя гэтым чалавекам. У альбоме часта сустракаецца фота аднаго і таго ж чалавека. У яго як быццам асоба без эмоцый. Гэтымі думкамі Амэлі дзеліцца са «шкляным Чалавекам», адным з жыхароў яе дома. Разам яны вырашаюць разгадаць таямніцу: што за чалавек намаляваны на гэтых дзіўных фотаздымках. У рэшце рэшт высвятляецца, што гэта чалавек, які рамантуе фотакабінкі, а фоты робіць проста для праверкі, пасля чаго дзярэ і выкідвае іх.
Як аказалася, Ніно, хлопца, што страціў кнігу з фотакарткамі, хвалюе тое ж пытанне. Амэлі пашчасціла разгадаць таямніцу, і яна падкідвае Ніно падказкі-загадкі: сваю фатаграфію ў масцы Зора, стрэлкі на асфальце, шарады. У выніку яны прыводзяць яго прама да таго загадкавага нежывога чалавека, намаляванага на фотаздымках. Ніно і Амэлі нарэшце сустракаюцца, ведаючы, хто з іх хто. І аказваецца, што яны створаны адзін для аднаго.
Адры Тату | – Амелі Пулен |
Мацьё Касавіц[en] | – Ніно Кенкампуа |
Руфюс[en] | – Рафаэль Пулен, бацька Амелі |
Ларэла Кравата[en] | – Амандзіна Пулен, маці Амелі |
Серж Мерлен[en] | – Раймон Дзюфаэль, «шкляны чалавек» |
Жамель Дэбуз | – Люсьен |
Клацільд Мале[fr] | – Джына, афіцыянтка |
Клер Мар’е[fr] | – Сюзанна, гаспадыня кафэ |
Ізабэль Нанці[fr] | – Жаржэт, прадаўшчыца ў табачным аддзеле |
Дамінік Пінон[fr] | – Жазеф |
Арцюс дэ Пенгерн[fr] | – Іпаліта |
Іаланда Маро[fr] | – Мадлен Уолес, кансьержка |
Урбен Канселье[fr] | – Каліньён |
Марыс Бенішу[fr] | – Дамінік Брэтадо |
Мішэль Рабен[fr] | – бацька Каліньёна |
Андрэ Даман[fr] | – маці Каліньёна |
Армель[fr] | – Філамена, сцюардэса |
Клод Перон[fr] | – Эва, прадаўшчыца ў секс-шопе |
Андрэ Дзюсалье[fr] | – расказчык |
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 59 кінаўзнагародамі і яшчэ 74 намінацыямі[19].
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Неверагодны лёс Амэлі Пулен
Сайт саўндтрэка «Амэлі» (англ.)
Амэлі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)