wd wp Пошук:

Невен Субаціч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Невен Субаціч (сербск.: Невен Суботић; нар. 10 снежня 1988, Баня-Лука, СФРЮ) — сербскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі (2009—2013).

Клубная кар’ера

Раннія гады

Невен нарадзіўся ў сям’і баснійскіх сербаў[4]. Калі яму споўнілася 5 гадоў, сям’я пераехада ў нямецкі горад Шэмберг. У Германіі Невен пачынаў сваю футбольную кар’еру. Ва ўзросце сямі гадоў Невен увайшоў у склад моладзевага клуба «Шварцэнберга». У 1999 годзе сям’я пераехада ў Солт-Лэйк-Сіці, дзе пражывала сваячніца Жэлька Субаціча, яго бацькі. У 2001 годзе сям’я пераехала ў штат Фларыда, дзе на Невен звярнуў увагу трэнер юнацкай зборнай ЗША Джон Элінгнер. У 2006 годзе юнак пераехаў у Германію, каб гуляць за клуб «Майнц 05».

«Майнц 05»

Субаціч дэбютаваў у складзе «Майнца» ў сезоне 2006/07 у матчы супраць мюнхенскай «Баварыі». Сезон 2007/08 каманда правяла ў Другой Бундэслізе, дзе Субаціч стаў адным з найлепшых абаронцаў.

«Барусія» Дортмунд

4 чэрвеня 2008 года Невен заключыў пяцігадовы кантракт з «Барусіяй». Дэбютаваў Субаціч у неафіцыйным матчы за Суперкубак Германіі, дзе дортмундцам супрацьстаяла «Баварыя» Мюнхен. Разам з «Барусіяй» двойчы стаў чэмпіёнам Германіі. Значную частку сезона 2013/14 прапусціў з-за траўмы, у сезоне 2015/16 праз праблемы са здароўем зноў перастаў трапляць у склад і выказаў жаданне пакінуць клуб. У студзені 2017 года на правах арэнды далучыўся да «Кёльна»[5], па заканчэнні сезона 2016/17 улетку 2017 года вярнуўся ў «Барусію». У сезоне 2017/18 згуляў за дортмундскі клуб толькі ў чатырох матчах.

Апошнія гады

У студзені 2018 года перайшоў у французскі клуб «Сент-Эцьен»[6]. У ліпені 2019 года вярнуўся ў Германію, падпісаўшы кантракт з дэбютантам Бундэслігі берлінскім «Уніёнам»[7].

У верасні 2020 года далучыўся да турэцкага «Дэнізліспора», а ў лютым 2021 года перайшоў у аўстрыйскі «Альтах»[8], дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У чэрвені 2022 года заявіў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.

Міжнародная кар’ера

У 2005—2006 гады Невен выступаў за моладзевыя каманды ЗША. У снежні 2008 года Невен Субаціч адмовіўся ад месцаў у зборных ЗША і Босніі і Герцагавіны і стаў іграком зборнай Сербіі. Яго дэбют у зборнай адбыўся 28 сакавіка 2009 года ў матчы супраць Румыніі. У 2014 годзе адмовіўся ад выступу за зборную, каб не атрымаць рэцыдыў траўмы калена.

Дасягненні

Германія Барусія Дортмунд:

Зноскі

  1. Neven Subotic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. NEVEN SUBOTIC // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Neven Subotic // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Neven Subotić: Spreman za Rumune(недаступная спасылка). Novosti.rs
  5. Суботич перешел из «Боруссии» в «Кельн». by.tribuna.com
  6. «Сент-Этьен» объявил о трансфере Суботича. by.tribuna.com
  7. Суботич подписал 2-летний контракт с дебютантом Бундеслиги «Унионом». by.tribuna.com
  8. Экс-защитник «Дортмунда» Суботич перешел в «Альтах». Клуб идет предпоследним в Австрии. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Майнц 05 II
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія II Дортмунд
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Майнц 05
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэнізліспор
Катэгорыя·Ігракі ФК Альтах
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Футбалісты ЗША
Катэгорыя·Ігракі ФК Уніён Берлін
Катэгорыя·Ігракі ФК Кёльн
Катэгорыя·Ігракі зборнай Сербіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Сент-Эцьен
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія Дортмунд
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баня-Луцы
Катэгорыя·Асобы