wd wp Пошук:

Неба над Берлінам

«Не́ба над Берлі́нам» (ням.: Der Himmel über Berlin) — французска-нямецкі мастацкі фільм 1987 года, пастаўлены Вімам Вендэрсам[13]. Адна з найбольш вядомых прац рэжысёра.

Прэм’ера карціны адбылася 17 мая 1987 года[14] ў межах конкурснай праграмы 40-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена Прыза за найлепшую рэжысуру[en][15].

У заключных тытрах фільма ўказана, што ён «прысвячаецца ўсім былым анёлам, але асабліва Ясудзіро, Франсуа і Андрэю». Гаворка ідзе пра кінарэжысёраў Ясудзіро Одзу, Франсуа Труфо і Андрэя Таркоўскага.

Сюжэт

Два анёлы — Даміэль і Касіэль, адны з многіх такіх жа, як яны — чытаюць патаемныя думкі людзей, атрымліваюць асалоду ад сваёй свабоды і адначасова трохі зайздросцяць смяротным, бо самі яны асуджаны на несмяротнасць. У свеце анёлаў няма часу і няма фізічных адчуванняў, а ёсць толькі дух і думка. Пакахаўшы цыркавую акрабатку Марыён, Даміэль выбірае нявечную зямную любоў і жыццё, з усімі слабасцямі і недасканаласцю.

Акцёрскі склад

   Бруна Ганц      Даміэль
   Ота Зандэр      Касіэль
   Сольвейг Домарцін      Марыён, цыркавая гімнастка
   Курт Буа      Гамер, стары пісьменнік
   Пітэр Фальк      Пітэр Фальк, анёл, які спусціўся з нябёс
   Ханс Марцін Сцір      канаючы чалавек
   Эльмар Вільмс      журботны чалавек у метро
   Зігурд Рахман      самагубца
   Беатрыс Маноўскі      прастытутка
   Т’еры Нуар      мастак ля Берлінскай сцяны

Крытыка

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс ў свой спіс «Выдатных фільмаў»[16].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 19 кінаўзнагародамі і яшчэ 14 намінацыямі[15].

Зноскі

  1. http://www.movieloci.com/1240-Wings-of-Desire Праверана 21 мая 2016.
  2. http://www.imdb.com/title/tt0120632/ Праверана 21 мая 2016.
  3. https://www.filmaffinity.com/en/film143942.html Праверана 21 мая 2016.
  4. (unspecified title) Праверана 27 мая 2019.
  5. 1 2 http://www.filmaffinity.com/es/film143942.html Праверана 21 мая 2016.
  6. http://www.imdb.com/title/tt0093191/ Праверана 21 мая 2016.
  7. 1 2 3 выгрузка даных Freebase — Google.
  8. 1 2 3 4 5 6 https://web.archive.org/web/20200322203805/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/wings-of-desire.4976 Праверана 22 сакавіка 2020.
  9. 1 2 3 4 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=2682.html Праверана 21 мая 2016.
  10. 1 2 http://stopklatka.pl/film/niebo-nad-berlinem Праверана 21 мая 2016.
  11. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 http://www.imdb.com/title/tt0093191/fullcredits Праверана 21 мая 2016.
  12. http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=6586 Праверана 29 сакавіка 2018.
  13. Der Himmel über Berlin — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 студзеня 2020.
  14. Der Himmel über Berlin — Release Info(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 студзеня 2020.
  15. 1 2 Der Himmel über Berlin — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 студзеня 2020.
  16. Роджэр Эберт. Wings of Desire movie review & film summary (1988)(англ.) . Сайт Роджэра Эберта (12 красавіка 1998). Праверана 11 лістапада 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Юрген Кніпер
Катэгорыя·Фільмы на іўрыце
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Фільмы на японскай мове
Катэгорыя·Фільмы пра Берлін
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Віма Вендэрса
Катэгорыя·Фільмы Францыі
Катэгорыя·Фільмы на турэцкай мове
Катэгорыя·Фільмы на нямецкай мове
Катэгорыя·Фільмы пра анёлаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Францыі 1987 года
Катэгорыя·Фільмы ФРГ
Катэгорыя·Фільмы 1987 года
Катэгорыя·Фільмы на іспанскай мове
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм
Катэгорыя·Фільмы пра Берлінскую сцяну
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы ў жанры фэнтэзі
Катэгорыя·Фільмы на французскай мове
Катэгорыя·Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)