wd wp Пошук:

Небамун

«Пруд у садзе» з грабніцы Небамуна, Фівы.
«Паляванне вяльможы на Ніле». Фрагмент роспісу грабніцы Небамуна

Небамун — чыноўнік сярэдняга рангу, які быў пісарам і ўлікоўцам збожжа ў перыяд Новага царства ў Старажытным Егіпце.

Біяграфія

Небамун, як мяркуюць, жыў каля 1350 г. да н.э.(руск.) бел. і працаваў у велізарным храмавым комплексе каля Фіваў (цяпер Луксор), дзе шанаваўся дзяржаўны бог Амон. Яго імя перакладаецца як «Гасподзь мой Амон», і яго сувязь з храмам, у спалучэнні з важнасцю паставак збожжа ў Егіпет, азначала, што ён быў важным на практыцы чалавекам, хоць і не самага высокага рангу[1].

Грабніца

Асноўны артыкул: Грабніца Небамуна Небамун вядомы сёння з-за адкрыцця ў 1820 годзе яго багата ўпрыгожанай грабніцы на заходнім беразе Ніла ў Фівах. Хоць дакладнае месцазнаходжанне гэтай магілы цяпер страчана, фрызы з насценным роспісам з грабніцы былі набыты Брытанскім музеям, дзе яны цяпер знаходзяцца і лічацца адным з найвялікшых скарбаў яго фондаў[2][3].

Фрэска з танцорамі і музыкамі з грабніцы Небамуна

Зноскі

  1. Richard Parkinson, The Painted Tomb Chapel of Nebamun, British Museum Press, 2008 at 39
  2. Parkinson, op cit
  3. British Museum Room 61 http://www.britishmuseum.org/explore/galleries/ancient_egypt/room_61_tomb-chapel_nebamun.aspx

Спасылкі

Гэты артыкул аб аб’екце, які знаходзіцца ў Брытанскім музеі. Ён змешчаны ў Зале 61.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Постаці Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных