wd wp Пошук:

Нгуен Хыў Хан

Нгуен Хыў Хан (в’етн.: Nguyễn Hữu Hạnh; 10 ліпеня 1926/26 жніўня 1924 — 29 верасня 2019) — брыгадны генерал Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 жніўня 1924 года (альбо 10 ліпеня 1926) ў Фуфонге, Чаўтхань, правінцыя Мітхо (цяпер правінцыя Цяньцзян)[1]. У 1945 годзе скончыў французскую сярэднюю школу.

У 1946 годзе далучыўся да арміі Французскага Саюза. Пасля праходжання курсаў у школе баявых мастацтваў Нам В’ет Вунгтау, у званні прапаршчыка Нгуена адправілі служыць у пяхотнае падраздзяленне на пасаду камандзіра ўзвода. Ужо ў 1951-м даслужыўся да звання капітана. У 52-м прызначаны начальнікам штаба дывізіі Сайгон—Чалон пры Нацыянальнай арміі В’етнама. У 1954 годзе стаў намеснікам камандзіра 11-га палка. У 55-м вярнуўся на пасаду начальніка штаба Сайгон—Чалона.

У кастрычніку 1955 года Нгуен працягнуў сваю службу ў шэрагах паўднёвав’етнамскай арміі.

У 1957 годзе ён быў прызначаны начальнікам штаба сталічнай ваеннай акругі (пазней ператворанага ў асаблівую сталічную зону). У канцы ліпеня 1959 года, скончыўшы курсы ў ЗША, Нгуен пачаў працу ў Генеральным штабе пры аператыўным камандаванні (дарожнае камандаванне палявой арміі). У 1963 годзе атрымаў пасаду начальніка штаба 4-га корпуса. У ліпені 1964 года стаў намеснікам дырэктара Далатскага ваеннага вучылішча. У ліпені 1967 Нгуен быў прызначаны намеснікам камандзіра 21-й пяхотнай дывізіі. У сярэдзіне 1968 года ўзначаліў 44-ю тактычную зону. У 69-м Нгуен вернуты ў 4-ы корпус, дзе прызначаны намеснікам камандзіра.

У верасні 1972 Нгуен пераведзены ў камандаванне 2-га армейскага корпуса. У сярэдзіне 1973 года стаў галоўным інспектарам 1-га корпуса.

15 мая 1974 года адпраўлены ў адстаўку, у сувязі з барацьбой прэзідэнта Нгуен Ван Цхьеу супраць прыхільнікаў генерала Зыонг Ван Міня, з якім у кіраўніцтва краіны здарыўся канфлікт[2]. 29 красавіка 1975 года, на фоне цяжкага ваенна-палітычнвгв становішча, вернуты ў войска на пасаду памочніка начальніка Генеральнага штаба[1]. Аднак ужо 30 красавіка захоплены Сайгон, а армія ўжо была не ў сілах працягваць супраціў. Нгуен далучыўся да прыхільнікаў капітуляцыі, тым самым атрымаўшы паблажлівага стаўлення камуністаў[3][4].

У наступныя гады Нгуен прызначаны на пасаду генеральнага сакратара Народнай асацыяцыі, быў абраны членам ЦК В’етнамскага айчыннага фронту, займаючы гэтую пасаду да выхаду на пенсію.

Сям’я

Дзядуля — Нгуен Куанг Фат, бабуля — Фам Тхі Тра, бацька — Нгуен Хыў Дыет, маці — Нгуен Тхі Ко (Ту Хіен). Меў 11 дзяцей.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2
    Bút ký Nguyễn Hữu Hạnh — Kỳ 1: Tôi là ai?
  2. Nguyễn Hữu Hạnh — Người phổ biến lệnh buông súng của Tổng thống Dương Văn Minh
  3. Bút ký Nguyễn Hữu Hạnh — Kỳ cuối: Ngày lịch sử
  4. Bút ký Nguyễn Hữu Hạnh — Kỳ 2: Phải giữ Sài Gòn
  5. Người anh hùng thầm lặng

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генералы Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цьензянгу
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў В’етнаме