wd wp Пошук:

Падзенне Сайгона

Падзенне Сайгона — захоп горада Сайгона, сталіцы Паўднёвага В’етнама, сіламі Народнай арміі В’етнама і Нацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама (таксама вядомага як В’етконг), што адбылося 30 красавіка 1975 года. Гэтая бітва азнаменавала канец В’етнамскай вайны і пачатак пераходнага перыяду перад аб’яднаннем В’етнама ў Сацыялістычную Рэспубліку, улада ў якой рэгулявалася Камуністычнай партыяй.

Войскі Паўночнага В’етнама пад камандаваннем генерала Ван Цьен Зунга пачалі апошнюю атаку на Сайгон, паўднёвав’етнамскімі сіламі ў якім камандаваў генерал Нгуен Ван Тоан. 29 красавіка пачаўся абстрэл горада цяжкай артылерыяй. У ходзе гэтай бамбардзіроўкі ў аэрапорце Таншанят загінулі два апошніх амерыканскіх вайскоўцаў, якія сталі ахвярамі вайны ў В’етнаме, Чарлз Мак-Маган і Дарвін Джадж. Да поўдня наступнага дня войскі Паўночнага В’етнама занялі важныя аб’екты горада і паднялі свой сцяг над прэзідэнцкім палацам Паўднёвага В’етнама. Паўднёвав’етнамскі ўрад капітуляваў неўзабаве пасля гэтага. Горад быў перайменаваны ў Хашымін у гонар прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам Хо Шы Міна.

Падзення горада папярэднічала эвакуацыя амаль усяго амерыканскага грамадзянскага і ваеннага персаналу ў Сайгоне нароўні з дзесяткамі тысяч паўднёвав’етнамскіх грамадзянскіх асоб, звязаных з паўднёвав’етнамскім рэжымам. Эвакуацыя завяршылася аперацыяй «Парывісты вецер» — найбуйнейшай эвакуацыяй з дапамогай верталётаў у гісторыі. У дадатак да ўцёкаў бежанцаў, заканчэнне вайны і ўсталяванне новых парадкаў з боку камуністаў спрыялі зніжэнню колькасці насельніцтва горада.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·1975 год у В’етнаме
Катэгорыя·Падзеі 30 красавіка
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Красавік 1975 года
Катэгорыя·Бітвы і аперацыі В’етнамскай вайны
Катэгорыя·Канфлікты 1975 года
Катэгорыя·Бітвы В’етнама