wd wp Пошук:

Наш Грунвальд

«Наш Грунвальд» — штогадовы міжнародны фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, прысвечаны ваеннай і свецкай культуры сярэднявечча перыяду XII—XVI стст. Цэнтральнае мерапрыемства фестываля — маштабная рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. Фестываль праводзіцца штогод з 2008 года ў апошнія альбо перадапошнія выходныя ліпеня на тэрыторыі музея старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» Архівавана 1 чэрвеня 2001., Мінская вобласць, Беларусь. У рамках фестываля «Наш Грунвальд» з 2015 года праходзіць самастойны музычны open-air фестываль «Пір пасля бітвы»[1]. Арганізатары фестываля — Экстрым Тэатр «Берсерк» і Аляксандр Рак.

Канцэпцыя фестываля

У якасці асноватворнай канцэпцыі фестываля «Наш Грунвальд» было абрана аднаўленне адной з самых значных старонак эўрапейскай ваеннай гісторыі — Грунвальдскай бітвы. Бітва 1410 года, якая адбылася паблізу прускай вёскі Грунвальд, у корані змяніла расстаноўку сіл у рэгіёне.

Грунвальдская бітва па маштабах і палітычных выніках з’яўляецца адной з найвялікшых бітваў Сярэднявечча. Войска ВКЛ уключала ў сябе 28 палкоў з сучасных беларускіх земляў, 4 з літоўскіх і 8 украінскіх палкоў. 35 з 40 харугваў ВКЛ ішлі пад сцягам «Пагоня» [2].

Прапагандысцкая мэта фестываля — фармаваць і ўмацоўваць свядомае паважлівае стаўленне да гісторыі Беларусі, спрыяльна ўплываць на самасвядомасць і станаўленне патрыятычнага духу, захоўваць памяць аб легендарных старонках гісторыі Беларусі і традыцыях далёкіх продкаў.

Апісанне фестываля

«Наш Грунвальд» — свайго роду мультыфестываль, які ахоплівае адразу тры блокі: фестываль ваенна-гістарычных клубаў, музычны фестываль і фестываль сярэднявечнага строя[3]. За гады існавання «Наш Грунвальд» паспеў стаць візітнай карткай сярэднявечных фестываляў Беларусі[4]. Колькасць удзельнікаў фестываля «Наш Грунвальд» дасягае 500 чалавек, наведвальнікаў — каля 8000 чалавек[5].

Часовыя межы для ўдзельнікаў клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі: 11701520 гг. Фестываль рэканструюе адпаведныя сярэднявечныя эпохі Заходняй Еўропы, ВКЛ, Каралеўства Польскага, Балтыі. Кожнага ўдзельніка разглядае адмысловая арганізацыйная камісія на адпаведнасць гістарычнай эпосе. Перад пачаткам рэканструктарскага фестываля неабходна даслаць камісіі фотаздымкі свайго строя. У афіцыйнай суполцы фестываля па гэтым пытанні апублікаваныя правілы[6].

На працягу двух фестывальных дзён штогод праходзяць рыцарскія турніры ў пешым страі, турніры лучнікаў, алебардыстаў, масавыя бітвы (бугурты), турнір «Бітва Двароў», конны турнір, паказальныя спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы сярэднявечнай ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Цэнтральнае мерапрыемства фестываля «Наш Грунвальд» — рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года ў прускім мястэчку Грунвальд (сучасная тэрыторыя Польшчы), паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (у тым ліку сучасная Беларусь) і Каралеўства Польскага. У тэатралізаванай рэканструкцыі эпізодаў легендарнай бітвы штогод прымаюць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расіі, краін Балтыі і далёкага замежжа. На сённяшні дзень «Наш Грунвальд» — самы шматлікі па колькасці ўдзельнікаў-рэканструктараў фестываль у Беларусі. У 2017 годзе фестываль сабраў каля паўтысячы прадстаўнікоў клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з розных краін[7].

З 2015 года паралельна з праграмай рэканструкцыі ў межах фестываля «Наш Грунвальд» штогод праходзіць так званы «фестываль у фестывалі» — маштабны open-air канцэрт «Пір пасля бітвы», у якім бяруць удзел вядомыя фолк і рок-калектывы Беларусі і замежных краін.

15 ліпеня 2020 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё фотавыставы «Грунвальд. Сёння», прысвечанай 610-годдзю Грунвальдскай бітвы. Экспазіцыя была складзена з харугваў удзельнікаў рэканструкцыі гістарычнай падзеі і больш за 70 фотаздымкаў, асноўная маса якіх была зроблена ў ходзе фестываляў «Наш Грунвальд» розных гадоў[8].

Праграма фестываля

Галоўная фестывальная пляцоўка (рысталішча)

На рысталішчы на працягу двух дзён праходзяць асноўныя мерапрыемствы фестываля:

Горад майстроў

На фестывалі наглядна дэманструюцца тэхналогіі вырабу і асаблівасцяў прымянення розных гістарычных прадметаў. На працягу ўсяго фестываля на пляцоўцы кірмаша «Горад майстроў» можна пазнаёміцца ​​з работай майстроў і рамеснікаў, якія выкарыстоўваюць сярэднявечныя тэхналогіі, набыць сувенірную прадукцыю, а таксама самастойна паўдзельнічаць у рамесных майстар-класах: кавальства, ганчарства, апрацоўка каменя, зброевая справа, ткацтва і г. д.). У 2017 годзе на фестывалі была рэканструявана плаўленне балотнай руды па ўзоры IХ стагоддзя — тэхналогія, упершыню адноўленая на тэрыторыі Беларусі з часоў сярэднявечча[10].

Канцэртная пляцоўка фестываля «Пір пасля бітвы»

На некалькіх канцэртных пляцоўках у межах музычнага фестываля «Пір пасля бітвы» на працягу двух фестывальных дзён праходзяць выступленні калектываў, якiя выконваюць фолк / фолк-рок / рок / метал музыку і музыку сумежных кірункаў. За гады правядзення фестываля ў канцэртнай праграме ўзялі ўдзел больш за 30 знакамітых музычных гуртоў з Беларусі і замежных краін: Corvus Corax[en], Skiltron[en], Cruachan[ru], Wizard[en], Мельница[ru], Северный Флот[ru], Эпидемия[ru], Catharsis[ru], Тролль Гнёт Ель[ru], Кукрыниксы[ru], Gods Tower, Neuro Dubel, Стары Ольса, Irdorath, Ceilidh Ceol, FRAM, Земля Легенд, Folcore, Рокаш, Кацярына Ваданосава, Aillion, Sakramant, Ivory, Nevrida, Forodwaith, Hardwood, Cad Goddeu, By Effect і інш.

Анімацыйная пляцоўка

На анімацыйнай пляцоўцы фестываля на працягу двух дзён праходзяць майстар-класы па сярэднявечных танцах, тэатралізаваныя пастаноўкі, сярэднявечныя гульні, выступленні вулічных тэатраў, музычных калектываў, артыстаў фаер-шоу [11].

Інтэрактыўная пляцоўка

Інтэрактыўныя кропкі размешчаны ў розных месцах музея «Дудуткі». Госці фестываля могуць паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях, выпрабаваннях, навучыцца стральбе з лука, арбалета, прыняць удзел у майстар-класах па фехтаванні, наведаць сярэднявечныя катоўні і г. д. Для аматараў актыўнага адпачынку на фестывалі ўзводзіцца «рыцарская паласа перашкод», праводзяцца «Гульні горцаў».

Спасылкі

Зноскі

  1. «Наш Грунвальд 2015»: Відэа з фестываля http://nashgrunwald.by/festival-blog/nash-gryunvald-2015.html
  2. Вікіпедыя: Грунвальдская бітва «Наш Грюнвальд» https://be.wikipedia.org/wiki/Грунвальдская_бітва
  3. Budzma.by: Няхай «Наш Грунвальд» стане і вашым http://budzma.by/news/pust-nash-hryunvald-stanyet-i-vashim.html
  4. Mlyn.by: У Дудутках прайшоў фестываль славы беларускай зброі «Наш Грунвальд» http://www.mlyn.by/2017/07/v-dudutkah-proshel-festival-slavy-belorusskogo-oruzhiya-nash-gryunvald/ Архівавана 14 мая 2018.
  5. СБ. Беларусь Сегодня: Сошлись по-рыцарски https://www.sb.by/articles/soshlis-po-rytsarski.html
  6. Канцэпцыя і правилы фестываля «Наш Грунвальд» https://vk.com/topic-28288184_27877589
  7. Тэлеканал БТ: Фестываль «Наш Грунвальд» сабраў больш за паўтысячы гістарычных рэканструктараў https://www.tvr.by/news/kultura/festival_nash_gryunvald_sobral_bolee_polutysyachi_istoricheskikh_rekonstruktorov_/
  8. Фота з фестываляў гістарычнай рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы пакажуць на выставе ў Мінску https://www.belta.by/culture/view/foto-s-festivalej-istoricheskoj-rekonstruktsii-grjunvaldskoj-bitvy-pokazhut-na-vystavke-v-minske-398525-2020/
  9. Міністэрства спорта і турызма Рэспублікі Беларусь: Конны турнір прайшоў на фестывалі “Наш Грунвальд” https://www.mst.by/ru/actual-ru/view/konnyj-turnir-proshel-na-festivale-nash-grjunvald-foto-14911-2018/ Архівавана 13 верасня 2018.
  10. Справаздача музейнага комплекса старажытных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» http://www.dudutki.by/events/10238/
  11. Govorim.by: «Наш Грунвальд 2015» https://govorim.by/minskaya-oblast/slutsk/novosti-slutska/190409-nash-gryunvald-2015-80-fotografiy.html
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Музыка Беларусі
Катэгорыя·Гістарычная рэканструкцыя
Катэгорыя·Беларуская культура
Катэгорыя·Фестывалі паводле алфавіта