wd wp Пошук:

Нацыянальны парк Вапуск

Нацыянальны парк Вапуск (англ.: Wapusk National Park, фр.: Parc national Wapusk) — нацыянальны парк Канады, створаны ў 1996 годзе на ўзбярэжжы Гудзонава заліва ў правінцыі Манітоба. Назва парку паходзіць з мовы кры, на якой слова вапуск азначае белы мядзведзь. Размешчаны ў 45 км на поўдзень ад мястэчка Чэрчыл у Манітобе на ўзбярэжжы Гудзонава заліва ля ўпадзення ў яго ракі Нельсан; займае плошчу 11475 км². Ахоплівае большую частку Гудзонскай нізіны.

Клімат

Гудзонаў заліў, які з’яўляецца часткай Паўночнага Ледавітага акіяна, шмат у чым вызначае клімат гэтага рэгіёна. Мікраклімат, які нагадвае клімат большай часткі Арктыкі, ператварыў большую частку гэтай тэрыторыі ў арктычную пустыню з менш чым 300 мм ападкаў у год. Вапуск з’яўляецца адным з самых халодных і неспрыяльных раёнаў Канады. Нават улетку тэмпература можа рэзка падаць, што стварае экстрэмальныя ўмовы для жыцця ў гэтых краях.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Канады
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Паркі Манітобы