Нацыянальны парк Альберта дэ Агасціні (ісп.: Parque nacional Alberto de Agostini) — нацыянальны парк у Чылі, размешчаны на частцы архіпелага Вогненная Зямля. Займае плошчу 14 600 км².
Нацыянальны парк знаходзіцца на поўдні Чылі і ўключае ў свой склад тэрыторыю некалькіх буйных і мноства малых астравоў на поўдзень ад Магеланава праліва, у тым ліку значныя плошчы поўдня вострава Вогненная Зямля, вострава Гордан, вострава Остэ, невялікага архіпелага Горнас і інш.
Парк заснаваны ў 1965 г. і названы ў гонар італьянскага місіянера Альберта Марыя дэ Агасціні (1883 - 1960 гг.), які доўгі час працаваў на Вогненнай Зямлі, публікаваў працы па яе геаграфіі і антрапалогіі, аказваў дапамогу мясцовым індзейцам.
Нацыянальны парк уключае высакагорныя ўчасткі, у тым ліку Монтэ-Шыптан (2469 м) — самую вялікую вяршыню Вогненнай Зямлі, прыбярэжныя тэрыторыі, малыя астравы, некалькі ледавікоў. Для флоры парка характэрны субантарктычныя лясы, шырокія прагаліны, пакрытыя мохам, грыбамі і лішайнікамі. Нацыянальны парк знакаміты сваёй марской фаўнай, буйнымі грызунамі і птушкамі.