wd wp Пошук:

Нацыянальны музей эсперанта

Нацыянальны музей эсперанта (фр.: Musée national de l’espéranto, эспер.: Nacia Esperanto-Muzeo) — музей у Грэ, Францыя. Быў заснаваны ў 1977 годзе Жоржам Жунье, таксама вядомым як Жэя Жунье. Афіцыйнае адкрыццё музея адбылося ў 1987 годзе ў прысутнасці польскага консула, праз сто гадоў пасля стварэння эсперанта. Музей размешчаны на другім паверсе Дома моладзі і культуры (фр.: Maison Pour Tous), адрэстаўраванага будынка старажытнага каледжа. У музеі знаходзяцца калекцыі разнастайных рэчаў, якія маюць сувязь з эсперанта: кнігі, плакаты, газеты, маркі, публікацыі і гэтак далей. Каля музея Жэа Жунье ўсатляваў аналематычны сонечны гадзіннік, які нагадвае аб праекце Заменгофа па аб’яднанню ўсіх людзей з дапамогай эсперанта.

Гісторыя

Жорж Жунье пазнаёміўся з эсперанта ў 1932 годзе[1]. натхнёны перспектывамі гэтай мовы ён пачаў збіраць разнастайныя аб’екты, якія маглі б мець адносіны да гэтай мовы[2]. У 1945 годзе Жунье заснаваў «Культурны цэнтр „Эсперанта“ рэгіёна Грэ» (Centre culturel Espéranto de la Région de Gray), мэта якога — навучаць мове і яе практычнаму прымяненню. Да 1973 года, калі Жунье завяршыў сваю кар’еру чыгуначніка, ўжо было сабрана шмат рэчаў, якія адносяцца да эсперанта, а культурны цэнтр актыўна развіваўся; менавіта тады пры падтрымцы французскіх эсперанта-арганізацый было прынята рашэнне заснаваць музей[2][3]. Праекту аказалі падтрымку некалькі муніцыпалітэтаў, дзякуючы дапамозе галоўнага магістрата горада ў 1977 годзе калекцыя была перанесена ў будынак былога каледжа, які выкарыстоўваўся як Дом моладзі і культуры[1][3][4]. Каля дзесяці гадоў Жэа Жунье абсталёўваў музей, і 16 мая 1987 года, роўна праз сто гадоў пасля стварэння эсперанта, адбылося ўрачыстае адкрыццё музея ў прысутнасці генеральнага консула Польшчы Чэслава Тужаньскага[1][3][4].

Калекцыі

Музей складаецца з 10 залаў[5], агульнай плошчай 230 м²[6].

Калекцыя ўключае ў сябе каля 6000 кніг і брашур аб, ці на эсперанта, 1400 старых і сучасных часопісаў і газет. З цягам часу фонд музея павялічваўся за кошт атрымання ў дар архіваў эсперанта-асацыяцый і асабістых калекцый вядомых эсперантыстаў[7].

У музеі таксама выстаўлены калекцыі розных рэчаў (паштовых марак, паштовак, рэкламных рэчаў, тэхнічных брашур), звязаных з эсперанта[8].

Аналематычны сонечны гадзіннік

У пачатку XX стагоддзя астраном і матэматык Луі Жуль Груэ зацікавіўся аналематычнымі сонечнымі гадзіннікамі, у першую чаргу тым, што знаходзіцца ў Дыжоне[9]. Разам са сваім калегам Шарлем Мерэ ён вывучыў гісторыю гэтага гадзінніка і ў 1902 годзе апублікаваў твор пад назвай «Дыжонскі сонечны гадзіннік» (фр.: Le cadran solaire de Dijon, эспер.: La Sunhorloĝo en Dijon)[10]. Груэ і Мерэ былі эсперантыстамі, таму гэты твор быў апублікаваны на французскай мове і эсперанта, што робіць яго адным з першых тэхнічных артыкулаў з выкарыстаннем матэматычных формул, напісаных на штучнай мове (не з’яўляецца выпадковым, што Заменгоф размясціў яго ў сваёй «Фундаментальнай граматыке мовы эсперанта»)[9]. У наступным годзе, у Расіі выйшаў артыкул С. Палянскага, таксама на эсперанта, у якім ён, адштурхоўваючыся ад публікацыі Груэ, прапанаваў свой спосаб стварэння аналематычнага гадзінніка і, ў тым ліку, выказаў думку аб тым, што гэты гадзіннік мог бы аднойчы стаць помнікам мове эсперанта[9].

Пагэтаму, калі ў 1986 годзе ўзнікла пытанне аб добраўпарадкаванні тэрыторыі, якая прылягае да музея, Жэа Жунье прапанаваў размясціць на ёй менавіта аналематычны сонечны гадзіннік[11]. Яго цыферблат прадстаўляе сабой эліпс, які ахоплівае планісферу, што сімалізуе жаданне Заменгофа аб’яднаць людзей з дапамогай адной мовы. Афіцыйнае адкрыццё сонечнага гадзінніка адбылося 25 верасня 1988 года[11].

Зноскі

  1. 1 2 3 Picardat, 1987, p. 125
  2. 1 2 Roland Cuenot Géo JUNIER mortis la 17-an de februaro 2000(эсп.) .
  3. 1 2 3 Gray : reflets de son histoire, 1991, p. 125
  4. 1 2 Historio EFE 2000(эсп.) . Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2021.
  5. Muzeo(эсп.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 20162005-04-02. Праверана 19 верасня 2021.
  6. La Nacia Esperanto Muzeo(эсп.) .
  7. Découvrir et se cultiver(фр.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 20122006-11-25. Праверана 19 верасня 2021.
  8. Destination70(нявызн.).
  9. 1 2 3 Massé, 2008, p. 34
  10. Gruey, 1902
  11. 1 2 Massé, 2008, p. 35

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Бібліятэкі Францыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Гісторыя эсперанта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эсперанта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі Францыі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта