wd wp Пошук:

Нацыянальны музей Бразіліі

Нацыянальны музей Бразіліі (парт.: Museu Nacional) — музей і даследчы цэнтр, размешчаны ў парку Кінта-да-Боа-Віста ў горадзе Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія).

2 верасня 2018 года буйны пажар значна пашкодзіў будынак музея і знішчыў практычна ўсю калекцыю, якая налічвала да 20 млн экспанатаў[3].

Гісторыя

Нацыянальны музей быў заснаваны каралём Партугаліі Жуанам VI (1769-1826) у 1818 годзе пад назвай Каралеўскі музей у рамках ініцыятывы для стымулявання навуковых даследаванняў у Бразіліі, якая да таго часу была велізарнай і дзікай калоніяй, практычна не даследаванай навукай. Першапачаткова музей збіраў ўзоры прадстаўнікоў флоры і фаўны Бразіліі, асабліва птушак, з-за гэтага стары будынак музея, размешчаны ў цэнтры Рыа-дэ-Жанейра атрымаў мянушку «дом птушак».

Былы Імператарскі палац, у якім цяпер размешчаны Нацыянальны музей

Пасля жаніцьбы сына Жуана VI і першага бразільскага імператара Педру I (1798-1834) на прынцэсе Леапальдзіне Аўстрыйскай музей стаў прыцягваць да сябе выдатных еўрапейскіх натуралістаў XIX стагоддзя, такіх як Максіміліян Від-Нойвід (1782-1867), Ёган Баптыст фон Спікс (1781-1826) і Карл Фрыдрых Філіп фон Марцыюс (1794-1868). Іншыя еўрапейскія навукоўцы, якія даследавалі Бразілію, такія як Агюстэн Сэнт-Ілер (1799-1853) і Грыгорый Лангсдорф (1774-1891) папаўнялі калекцыі музея.

Да канца XIX стагоддзя згодна з асабістымі перавагамі імператара Педру II (1825-1891) Нацыянальны музей стаў арыентавацца на вывучэнне антрапалогіі, палеанталогіі і археалогіі. Сам імператар, які быў гарачым прыхільнікам разнастайных навуковых дысцыплін, папоўніў музей калекцыямі мастацтва Старажытнага Егіпта, батанічнымі фасіліямі і іншымі рэчамі, сабранымі ім падчас замежных паездак. Такім чынам Нацыянальны музей стаў адным з перадавых для таго часу і найважнейшым музеем натуральнай гісторыі і гуманітарных навук у Паўднёвай Амерыцы.

Педру II ўсведамляў праблему недахопу сапраўдных навукоўцаў і натуралістаў ў Бразіліі. Ён пачаў вырашаць гэтую праблему запрашаючы навукоўцаў працаваць у музеі. Першым такім запрошаным навукоўцам стаў Людвіг Рыдэль (1761-1861), нямецкі батанік, які прымаў удзел у вядомай экспедыцыі Лангсдорфа у Мату-Грос з 1826 па 1828 год. Іншымі навукоўцамі, якія прыбылі сталі нямецкі хімік Тэадор Пекальт і і амерыканскі геолаг і палеантолаг Чарлз Фрэдэрык Харт (1840-1878). У наступныя гады музей паступова набываў вядомасць сярод навуковых колаў, прыцягваючы тым самым да працы ў ім навукоўцаў, такіх як Фрыц Мюлер (1821-1897), Герман фон Іерынг (1850-1930), Карл Аўгуст Вільгельм Шваке (1848-1894), Орвіл Адальберт Дэрбі (1851-1915), Эміль Гельдзі (1859-1917), Луіс Куці (1854-1884).

Імператар Педру II заставаўся вельмі папулярнай фігурай, нават пасля свайго звяржэння ў выніку ваеннага перавароту ў 1889 годзе, таму рэспубліканцы спрабавалі сцерці сімвалы імперыі. Адным з гэтых знакаў быў палац Сан-Крыставан, афіцыйная рэзідэнцыя імператараў Бразіліі ў парку Кінта-да-Боа-Віста, які стаў пасля звяржэння манархіі свабодным; таму, у 1892 годзе, Нацыянальны музей, з усімі яго калекцыямі, каштоўнымі прадметамі і навуковымі супрацоўнікамі, быў пераведзены ў гэты палац, дзе і застаецца да сённяшняга дня.

У 1946 годзе кіраўніцтва музея ўвайшло ў склад Універсітэта Бразіліі, у цяперашні час Федэральны ўніверсітэт Рыа-дэ-Жанейра. Даследчыкі і іх кабінеты і лабараторыі займаюць значную частку палаца і іншых будынкаў, пабудаваных у батанічных садах (Horto Florestal), у парку Кінта-да-Боа-Віста. Там жа знаходзіцца адна з найбуйнейшых навуковых бібліятэк Рыа-дэ-Жанейра. У цяперашні час Нацыянальны музей прапануе выпускныя курсы ў наступных галінах ведаў: антрапалогіі і сацыялогіі, батанікі, геалогіі і палеанталогіі, заалогіі.

Пажар 2 верасня 2018 года

Асноўны артыкул: Пажар у Нацыянальным музеі Бразіліі

Пажар у Нацыянальным музеі Бразіліі
Фасад музея пасля пажару 2018 года

2 верасня 2018 года ў музеі адбыўся моцны пажар, які ахапіў усе тры паверхі будынка[4][5]. Людзі не пацярпелі, але агонь імкліва знішчыў практычна ўсю калекцыю, якая налічвала да 20 млн экспанатаў. Згодна з заявамі ўладаў, прычынай пажару стала халатнасць. Трагедыі можна было пазбегнуць, калі б прапанаваны раней праект рэарганізацыі музея ўдалося ажыццявіць[3]. Супрацоўнікі музея раней неаднаразова скардзіліся на скарачэнне фінансавання і тое, што руйнуецца будынак музея. У чэрвені гэтага ж года музей адзначыў сваё 200-годдзе[5][6].

Рэканструкцыя

12 верасня 2018 года было абвешчана аб плане па засцяроге руінаў музея, згодна з якім прадугледжваюцца[7]:

Калекцыя

90% збору музея знішчана ў агні[8]. Пажарныя і супрацоўнікі музея даставалі з попелу рэшткі рэчаў, якія захаваліся[9]. Фрэска з Пампеяў, якая перанесла вывяржэнне Везувія не ацалела ў вераснёўскім пажары[10]. Таксама страчана вялікая калекцыя, прысвечаная мовам Бразіліі, у склад якой уваходзілі запісаныя ў 1958 годзе песні на вымерлых мовах, а таксама архіў Курта Німуендажу, этнаграфічныя і археалагічныя запісы аба ўсіх этнасах Бразіліі пачынаючы з XVI стагоддзя[11]. Адміністрацыя музея заявіла, што калекцыя не была застрахаванай[12].

Музей валодаў адной з найбуйнейшых калекцый у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, якая складалася з жывёл, насякомых, мінералаў, індзейскага посуду, егіпецкіх і паўднёваамерыканскіх мумій і старажытнасцяў, археалагічных артэфактаў, метэарытаў, акамянеласцяў і многіх іншых экспанатаў. Сярод іх былі прадстаўлены старажытнаегіпецкія фрагменты рэльефных малюнкаў, маскі, статуэткі бажаствоў з бронзы, каменя і дрэва, скрынкі для канопаў, алебастравая чары, пахавальныя конусы, упрыгажэнні, амулеты і іншае[13][14][15].

Сярод перажыўшых пажар экспанатаў значацца: жалезны метэарыт Bendegó[16][17], некалькі партрэтаў з верхніх паверхаў, частка заалагічнай калекцыі, бібліятэка і трохі керамікі[18]. Супрацоўнікі заалагічнага аддзела паспелі вынесці малюскаў і ўзоры марскіх насельнікаў пакуль агонь не ахапіў весь аддзел. Полымя не перакінулася на прыбудову з пазваночнымі жывёламі, але з-за адключэння электрычнасці і гэтыя экспанаты могуць быць пашкоджанымі[19]. У ходзе выратавальных работаў быў знойдзены непашкоджаны чэрап старажытнай жанчыны Лузіі, парэшткі якой налічваюць 12 тысяч гадоў і з’яўляюцца найстаражытным шкілетам чалавека, калі-небудзь знойдзеным на амерыканскім кантыненце[6]. Чэрап быў адпраўлены ў бліжэйшую навуковую лабараторыю на экспертызу[20]. Калекцыя гербарыя, рыбаў і рэптылій была размешчана па-за будынкам музея і пагэтаму не была пашкоджана[21].

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. A rotina e os desafios da reconstrução do Museu Nacional, sete meses depois // ÉpocaEditora Globo, 2019. — ISSN 1415-5494
  2. https://dibrarq.arquivonacional.gov.br/index.php/6nq2-2h2y-ek7e Праверана 15 верасня 2022.
  3. 1 2 Музей сгорел, коллекция уничтожена(руск.) , euronews (3 верасня 2018). Праверана 3 верасня 2018.
  4. Фото: Сгорело все: Бразилия лишилась Национального музея страны (нявызн.), Газета.Ru (3 верасня 2018). Праверана 3 верасня 2018.
  5. 1 2 Сгорел Национальный музей Бразилии(нявызн.) , Meduza (3 верасня 2018). Праверана 3 верасня 2018.
  6. 1 2 В Рио-де-Жанейро сгорел Национальный музей Бразилии (нявызн.), Русская служба Би-би-си (3 верасня 2018). Праверана 3 верасня 2018.
  7. Museu Nacional é cercado com tapumes dez após incêndio - Agência Estado - UOL Notícias(нявызн.) , UOL Notícias .
  8. Brasil seeks fund to rebuild museum(нявызн.)  (4 верасня 2018).
  9. “Cultural tragedy”: Massive inferno engulfs 200-year-old museum in Brasil(англ.)  (3 верасня 2018).
  10. Pricelles Roman fresco, artefacts destroyed in Rio de Janeiro museum fire(нявызн.) , ABC News (3 верасня 2018).
  11. McCulloch, Gretchen Cira Gonda about the fire at Brasil’s National Museum(англ.)  // All Things Liguistic. — 2018.
  12. Ancient Torah Scrolls Spared in Devastating Rio Museum Fire(нявызн.) , Jewish Press (7 верасня 2018).(недаступная спасылка)
  13. Barkos, Margaret Marchiori. Egiptomania - O Etito no Brasil. — São Paulo: Paris Ed, 2004. — С. 31-35. — 190 с. — ISBN 8572442618.
  14. Brancaglion Junior, Antonio. Revelando o Passado: estudos da coleção egípcia do Museu Nacional / Fábio de Souza & Bustamente, Regina. — Memoria & festa. — Rio de Janeiro: Mauad Editora, 2007. — С. 75-80.
  15. Guia de Visitação do Museu Nacional (нявызн.) (недаступная спасылка). www.museunacional.ufrj.br. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2016. Праверана 4 мая 2018.
  16. national-museum-in-rio-had-relics-from-around-world/2018/09/04/fd3b14b8-b078-11e8-8b53-50116768e499_story.html Burned National Museum in Rio had relics fron around world(англ.) . Washington Post (4 верасня 2018).(недаступная спасылка)
  17. Benedegó: el meteorito que resistó las llamasdel incendio del Museo Nacional de Brasil(нявызн.)  (3 верасня 2018).(недаступная спасылка)
  18. Brasil seeks fund to rebuld museum(нявызн.) , BBC News (4 верасня 2018).
  19. Fragments Found in Asher of Brasils Gutted National Museum](англ.) . Time.(недаступная спасылка)
  20. Stargardter, Gabriel. Skull of ancient human possibly found in burned Brasilian museum(нявызн.)  .
  21. Dickinson, Kevin. Pricelless artifacts lost in Brasil’s National Museum fire (нявызн.) .(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Музеі, заснаваныя ў 1818 годзе
Катэгорыя·Музеі індзеяністыкі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Калекцыі старажытнаегіпецкага мастацтва
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нацыянальныя музеі Бразіліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу