wd wp Пошук:

Нацыянальны музей Ірландыі

Нацыянальны музей Ірландыі (ірл.: Ard-Mhúsaem na hÉireann) — размешчаны ў цэнтры Дубліна, Ірландыя. Будынак музея знаходзіцца на Кілдэр-Стрыт побач з Парламентам Ірландыі.

У калекцыі нацыянальнага музея — залатыя дагістарычныя каштоўнасці; кельтскае ўбранне; шматлікія раннія хрысціянскія ўпрыгажэнні і рэліквіі; асобнікі мастацтва кавання па метале, уключаючы брошку з Тары і пацір з Арды(англ.) бел. (усе датаваныя VIII стагоддзем), а таксама лісмарскі(англ.) бел. пастарал і Крос Конг (абодва XII стагоддзя).

У 2002 годзе ў музеі адкрыта пастаянная выстаўка работ ірландскага дызайнера мэблі і архітэктара, піянера мадэрнізму ў архітэктуры Эйлін Грэй(укр.) бел. пасля набыцця яе архіву[1].

Тут жа выстаўляецца так званы Чалавек з Кланікавана. Гэта добра захаванае цела чалавека жалезнага веку, знойдзенае ў Кланікаване, графстве Міт(руск.) бел., Ірландыя, у сакавіку 2003 года. Па ацэнцы рост чалавека складаў 1 м 57 см, пры гэтым захаваліся толькі яго торс і верхняя частка брушной поласці. Самай цікавай знаходкай была прычоска чалавека з Кланікавана — іракез(руск.) бел., прыпадняты пры дапамозе геля для валосся(укр.) бел.. Гель быў зроблены з алею і хваёвай смалы, прывезенай з паўднёва-заходняй Францыі ці Іспаніі. Гэта пацвярджае наяўнасць гандлю паміж Ірландыяй і паўднёвай Еўропай у IVIII стагоддзях да нашай эры, да таго, як уплыў Рыма распаўсюдзіўся на галісійскіх кельтаў і Іберыю.

Зноскі

  1. Meet Ireland’s pioneer of 20th Century design and architecture. Explore modernism through her interiors and furniture. (англійская).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Дублін
Катэгорыя·Музеі Ірландыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта