wd wp Пошук:

Нацыянальныя паркі Шапада-дус-Веадэйрус і Эмас

Нацыянальныя паркі Шапада-дус-Веадэйрус і Эмас (парт.: Chapada dos Veadeiros, парт.: Parque Nacional das Emas) — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Бразіліі.

Нацыянальныя паркі Эмас і Шапада-дус-Веадэйрус былі створаны ў 1961 г. для аховы і падтрымання біялагічнай разнастайнасці бразільскай хмызняковай саванны campos cerrados — адной з багацейшых і найстаражытнейшых трапічных экасістэм на планеце Зямля.

Гэты рэгіён насяляюць мноства відаў дзіўных раслін, жывёл і птушак, большасць з якіх з’яўляюцца рэдкімі ці эндэмічнымі. Абодва запаведнікі размешчаны ў Цэнтральнай частцы Бразільскага нагор’я на плато Мату-Гросу. Прыродныя ландшафты Эмас з яго раўнінамі, каньёнамі, рэкамі і вадаспадамі незвычайна маляўнічыя. Яго славутасцямі з’яўляюцца навалы вялізных тэрмітнікаў і буйная папуляцыя гіганцкіх мурашкаедаў.

Шапада-дус-Веадэйрус — адно з нямногіх месцаў на планеце, дзе захаваліся ўчасткі некранутай хмызняковай саванны. Тут зарэгістраваны 1476 відаў раслін, 170 відаў сысуноў, болей за 300 відаў птушак і амаль 50 відаў рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Бразіліі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта