wd wp Пошук:

Нацыянальная галерэя Марке

Нацыянальная галерэя Марке (італ.: Galleria nazionale delle Marche) — мастацкі музей рэгіёна Марке, размешчаны ў Палацца Дукале — былой рэзідэнцыі герцагаў Урбінскіх.

Гісторыя

Аснову калекцыі галерэі складаюць творы, перададзеныя цэрквамі і манастырамі Марке на працягу XIX стагоддзя. Шматлікія творы са збору герцагаў Урбінскіх, насупраць, былі страчаны ў мінулыя стагоддзі, і таму ў зборы герцагская калекцыя складае толькі невялікую частку экспазіцыі музея.

Калекцыя музея

Найбольш значныя працы, выстаўленыя ў галерэі Марке, адносяцца да жывапісу ўрбінскага Адраджэння, сярод якіх дзве працы П’ера дэла Франчэска і некалькі прац прыдворных мастакоў Федэрыга да Монтэфельтра. Акрамя таго, добра прадстаўлена жывапіс пачатку Чынквечэнта, да якога адносяцца карціны Рафаэля Санці, і Сейчэнта, да якога адносяцца працы Федэрыка Барочы. На верхнім паверсе галерэі выстаўлена значная калекцыя керамікі.

У частцы зал на першым паверсе размяшчаецца Урбінскі археалагічны музей з багатай зборам антычных эпітафій.

Галерэя

Літаратура

  1. 1 2 3 dati.beniculturali.it — 2014.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Урбіна
Катэгорыя·Музеі Італіі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнай галерэі Марке
Катэгорыя·Марке
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных