wd wp Пошук:

Наташа Герке

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герке. Наташа Герке (польск.: Natasza Goerke; 13 сакавіка 1960, Познань) — польская пісьменніца, спецыялізуецца на кароткіх гратэскна-сюррэалістычных апавяданнях з элементамі іроніі і чорнага гумару.

Скончыла аддзяленне паланістыкі ў Пазнанскім універсітэце і арыенталістыкі ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, вывучала мовы Тыбету і ўсходнія рэлігіі. У сярэдзіне 1980-х гадоў эмігравала з Польшчы, жыве ў Гамбургу.

Аўтар зборнікаў прозы «Фракталы. Крамы з прасцінамі» (Fractale. Sklepy prześcieradłowe, 1994), «Кніга паштэтаў» (Księga pasztetów, 1997), «Развітанні з плазмай» (Pożegnania plazmy, 1999), «47 наводмаш» (47 na odlew, 2002). За апошнюю кнігу пісьменніца была намінаваная на літаратурную прэмію Nike (2003). У 2005 годзе адно з апавяданняў Герке было ўключанае ў зборнік «Параненыя. Сем апавяданняў пра СНІД» (Trafieni. Siedem opowiadań o AIDS) — першую польскую анталогію, прысвечаную гэтай тэматыцы.

Творчасць Наташы Герке складана класіфікаваць і залічыць да пэўнай плыні ў літаратуры. Паводле прызнання самой аўтаркі, яна не адчувае даверу ні да словаў, ні да сюжэту. Ідэалам для сябе пісьменніца лічыць афабулярную прозу.

Асобныя яе апавяданні пераклала на беларускую мову Святлана Рогач.

Зноскі

  1. Natasza Goerke // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Natasza Goerke // The Fine Art Archive — 2003.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменніцы Польшчы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта імя Адама Міцкевіча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Познані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў