wd wp Пошук:

Наталля Уладзіміраўна Карнеева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карнеева.

Наталля Уладзіміраўна Карнеева (нар. 29 верасня 1977) — беларуская мастачка, керамістка, педагог. Палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Біяграфія

Ужо ў дарослым узросце захапілася керамікай, навучалася спачатку ў прыватнай студыі, пазней атрымала адукацыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце па мастацкай спецыяльнасці. Працавала ў Свята-Елісавецінскім манастары ганчаром, адкуль сышла, каб займацца прыватнымі замовамі, а таксама навучаць іншых кераміцы[2].

Палітычны пераслед

Наталля Карнеева была затрымана 19 жніўня 2022 года ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак), таксама ў той дзень быў затрыманы муж Карнеевай, а іх непаўнагадовая дачка Багдана была змешчана ў прытулак[3]. Сама Наталля была змешчана спачатку на Акрэсціна, пазней пераведзена ў СІЗА на Валадарскага.

1 верасня 2022 года шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр, Карнеева была прызнана палітычнай зняволенай[4].

Зноскі

  1. НАТАЛЛЯ КАРНЕЕВА (бел.)
  2. Наталья Корнеева (руск.)
  3. 10-гадовую дачку затрыманай керамісткі Наталлі Карнеевай могуць забраць у дзіцячы дом (бел.)
  4. Заява праваабаронцаў аб прызнанні 18 чалавек палітычнымі зняволенымі (бел.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Мастакі-керамісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»