wd wp Пошук:

Наталля Пятроўна Жыбуль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жыбуль. Наталля Пятроўна Жыбуль (нар. 3 мая 1975, в. Рабунь, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кіраўнік у сферы дзяржаўнага кіравання. Бакалаўр адукацыі ў галіне матэматыкі, магістр педагагічных навук па спецыяльнасці «Матэматыка», кандыдат педагагічных навук.

Працавала настаўнікам матэматыкі сярэдняй школы № 203 г. Мінска, Рабунскай сярэдняй школы; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Вілейскай гімназіі № 2; дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Вілейская гімназія № 1 «Логас».

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі».

Асабістае жыццё

Замужам, мае сына.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук