Ната́лля Арсе́нцьеўна Чо́рнагало́ва (нар. 15 мая 1954, Жыткавічы Гомельскай вобласці) — сучасны беларускі жывапісец-неаэкспрэссіяніст.
Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1976) і мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1982). Член Саюза мастакоў Беларусі з 1989.
Працуе ў станковым жывапісу і ў станковай графіцы (акварэль), у жанрах пейзажу, нацюрморту, партрэту. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1976. У яе актыве шмат персанальных выстаў у Беларусі, Польшчы, Украіне, Велікабрытаніі. Творы знаходзяцца ў музеях Брэста і прыватных зборах шэрагу краін Еўропы і Амерыкі. Жыве ў Брэсце.
«Памяць» (да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне)
«Баба Ліда» (2001)
«Магiльны склеп Элізы Ажэшкi»
«Каханне і я»
«Вясновае прадчуванне»
«Каханне і больш нічога»
«Дакрананне»
«Уначы чакаюць і кахаюць»
Персанальная выстаўка Наталлі Чорнагаловы ў мінскім Палацы мастацтва 18.06 — 29.06.2014
Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова на Вікісховішчы |