wd wp Пошук:

Насовіцкі раён

Насо́віцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 19261927 гадах. Цэнтр — вёска Насовічы.

Утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі БССР. У склад раёна ўключаны 25 сельсаветаў: Антонаўскі, Гадзічаўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Грабаўскі, Дуянаўскі, Запрудоўскі, Зябраўскі, Івакаўскі, Кантакузаўскі, Клімаўскі, Краўцоўскі, Лагуноўскі, Макаўскі, Маркавіцкі, Насовіцкі, Паддабранскі, Пракопаўскі, Прыбыткаўскі, Пясочна-Будскі, Рагі-Ілецкі, Рудня-Прыбыткаўскі, Старасельскі, Хутаранскі, Чарацянскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, Антонаўскі, Грабаўскі, Дуянаўскі, Запрудоўскі, Зябраўскі, Кантакузаўскі, Клімаўскі, Лагуноўскі, Насовіцкі, Прыбыткаўскі, Пясочна-Будскі, Рудня-Прыбыткаўскі, Старасельскі, Хутаранскі сельсаветы перададзены Гомельскаму раёну, Гадзічаўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Івакаўскі, Краўцоўскі, Макаўскі, Маркавіцкі, Паддабранскі, Пракопаўскі, Рагі-Ілецкі, Чарацянскі сельсаветы — новаўтворанаму Церахоўскаму раёну.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Насовічы
Катэгорыя·Насовіцкі раён
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Добрушскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Гомельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе