Чараця́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Чарацянка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пракопаўскага сельсавета.
20 верасня 1983 года цэнтр Пракопаўскага сельсавета Гомельскага раёна перанесены ў вёску Чарацянка, сельсавет перайменаваны ў Чарацянскі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1120 чалавек[1], з іх 93,2 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы[2].