wd wp Пошук:

Насенныя расліны

Насе́нныя раслі́ны, або сперматафіты (лац.: Spermatóphyta) — вышэйшыя (сасудзістыя) расліны, што утвараюць насенне. Да насенных раслін адносяць голанасенныя і пакрытанасенныя, або кветкавыя расліны. Іншыя вышэйшыя расліны: дзеразападобныя, мохападобныя, папараці, хвошчападобныя, псілотавыя і рыніяфіты насення не утвараюць. У насенных раслін гаметафіт рэдукаваны і развіваецца на спарафіце. Размнажэнне насеннем — прагрэсіўнае прыстасаванне ў параўнанні з размнажэннем спорамі. Адыгрываюць важную ролю ва утварэнні расліннага покрыва Зямлі і ў гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Нетаксанамічныя групы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вышэйшыя расліны