wd wp Пошук:

Народная і ўніверсітэцкая бібліятэка Рэспублікі Сербскай

Народная і ўніверсітэцкая бібліятэка Рэспублікі Сербскай (сербск.: Народна и универзитетска библиотека Републике Српске) — нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Сербскай, якая знаходзіцца ў горадзе Баня-Лука на вул. Яўрэйская, д. 30. Уваходзіць у структуру Універсітэта Баня-Лукі. Штаб-кватэра Асацыяцыі бібліятэкараў Рэспублікі Сербскай.

Гісторыя

Патрэба стварэння ў Баня-Луцы бібліятэкі наспела ўжо даўно, бо аж да 1935 года ў горадзе не было ніводнай падобнай установы. Дырэктыва пра падставу бібліятэкі была аддадзена адміністрацыяй Врбаскай банавіны і мясцовым муніцыпалітэтам. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 26 красавіка 1936 года пад назвай Нацыянальная бібліятэка караля Пятра I Вялікага Вызвольніка, у гонар Пятра I Карагеоргіевіча. Пасля назва некалькі разоў змянялася, так, у перыяд 1980—1999 гадоў бібліятэка насіла імя вядомага сербскага пісьменніка і драматурга Петара Кочыча. 7 снежня 1999 года рашэннем Урада Рэспублікі Сербскай атрымала сваю цяперашнюю назву — Народная і ўніверсітэцкая бібліятэка Рэспублікі Сербскай.

У красавіку 2012 года было падпісана пагадненне пра супрацу з Нацыянальнай бібліятэкай Сербіі. Паводле ўмоў дамовы ўстановы абавязваюцца забяспечваць захаванасць унікальнай сербскай культурнай і духоўнай спадчыны. Пратакол агадвае памен публікацыямі, супольны ўдзел у праектах міжнароднага і нацыянальнага значэння[1].

Зноскі

  1. НУБ РС и Народна библитека Србије јачају сарадњу(нявызн.) . Радио-телевизија Републике Српске (26 красавіка 2012). Праверана 2012-4-27.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Культура Рэспублікі Сербскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нацыянальныя бібліятэкі
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта