wd wp Пошук:

Народная партыя за свабоду і дэмакратыю

Народная партыя за свабоду і дэмакратыю (нідэрл.: Volkspartij voor Vrijheid en Democratie, PvdA) — нідэрландская кансерватыўна-ліберальная палітычная партыя. Партыя была заснавана ў 1948 годзе. Партыя мае 35 месцаў з 150 у другой і 14 з 75 у першай палаце Генеральных штатаў і 3 месцы з 25 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу). Народная партыя за свабоду і дэмакратыю ўваходзіць у Еўрапейскай партыі ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў і Ліберальнага інтэрнацыяналу.

Партыя мае моладзевае крыло — Моладзевая арганізацыя Свабоды і дэмакратыі.

Лідар партыі Марк Рутэ з’яўляецца дзеючым прэм’ер-міністрам Нідэрландаў.

Гісторыя

Партыя была заснавана 24 студзеня 1948.

З 1948 па 1952 год Народная партыя за свабоду і дэмакратыю прымала ўдзел у шырокай урадавай кааліцыі пад кіраўніцтвам Партыі працы ў кабінеце прэм’ер-міністра Вілема Дрэса.

У 19521958, 19651967, 19731977, 19811982 і 19891994 гадах партыя знаходзілася ў апазіцыі. З 1994 па 2002 год партыя ўдзельнічае ва ўрадавай кааліцыі разам з Партыяй працы і партыяй Дэмакраты 66. Пасля парламенцкіх выбараў 2002 да 2007 года партыя ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, узначальвае лідар партыі Хрысціянска-дэмакратычны заклік Ян Петэр Балкенэндэ.

2 верасня 2004 года з партыі выйшаў дэпутат Герт Вілдэрс, які ўзначаліў затым правую Партыю Свабоды.

Пасля парламенцкіх выбараў 2010 года Народная партыя атрымала найбольшую колькасць месцаў (31 месца) і ўзначаліла правацэнтрысцкую кааліцыю разам з партыяй Хрысціянска-дэмакратычны заклік, якую падтрымлівае ў парламенце Партыя Свабоды Герта Вілдэрса. Лідар партыі Марк Рутэ 14 кастрычніка 2010 года стаў першым прэм’ер-міністрам ад Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю.

Удзел у выбарах

Перадвыбарная кампанія ў чэрвені 2006 года. Плакаты Народнай партыі і Партыі працы

Удзел у выбарах да Другой палаты парламента Нідэрландаў:

Зноскі

  1. Documentation Center Dutch Political Parties Праверана 2 красавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Ліберальныя партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1948 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных