Дэмакраты 66 (нідэрл.: Democraten 66, D66) — нідэрландская сацыял-ліберальная палітычная партыя. Партыя была заснавана ў 1966 годзе, таму і атрымала такую назву. Партыя мае 12 месцаў у другой і 5 у першай палаце Генеральных штатаў і 3 месцы з 26 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу). Дэмакраты 66 ўваходзяць у Еўрапейскую партыю ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў і Ліберальны інтэрнацыянал.
Дэмакраты 66 былі заснаваныя 14 кастрычніка 1966 года. На парламенцкіх выбарах 1967 партыя атрымала 4,5 % і 7 месцаў у другой палаце. На парламенцкіх выбарах 1971 партыя атрымала яшчэ чатыры месцы і сфармавала апазіцыйны ценявы кабінет з Партыяй працы і левай хрысціянскай Палітычнай партыяй радыкалаў (PPR). Партыя ўваходзіла ва ўрадавыя кааліцыі ў 1973—1977, 1981—1982, 1994—2002 і 2003—2006 гадах.
Некаторыя з найважнейшых напрамкаў палітыкі партыі ўключаюць у сябе:
Удзел у выбарах у другую палату парламента Нідэрландаў:
![]() |
Дэмакраты 66 на Вікісховішчы |
---|