wd wp Пошук:

Нарнія

Нарнія — свет у стыле фэнтэзі, створаны Клайвам Стэйплзам Льюісам, які з’яўляецца месцам дзеяння кніг серыі Хронікі Нарніі. Таксама краіна ў гэтым свеце, якая мае вызначаючае значэнне ў касмалогіі.

У Нарні шматлікія жывёлы размаўляюць, жывуць міфічныя стварэнні і магія з’яўляецца ўласцівасцю шматлікіх істот.

Серыя паказвае гісторыю света ад стварэння да канца. Героямі кніг з’яўляюцца людзі, якія прыходзяць з «нашага свету».

Рэлігія

Нарнія (нарнійскі свет) створана Асланам, Вялікім Ільвом — Богам, які з’яўляецца стваральнікам усяго міраздання. Шанаванне Аслана з’яўляецца сапраўднай рэлігіяй, якую вызнаюць нарнійцы, адступленне ад якой вядзе да розных пагубных наступстваў.

У розныя часы на тэрыторыі Нарніі дзейнічалі Вядзьмаркі, якія адвяргалі шанаванне Аслана і пераследавалі за веру ў Аслана або яе сцвярджэнне.

На поўдні нарнійскага свету, у Тархістане, існуе агідны па нарнійскім меркам культ багіні Таш.

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Нарніі Нарнія — гэта і весь створаны другасны свет, і краіна, размешчанная відавочна, у ягоным цэнтры. Жыццё зарадзілася менавіта там, астатнія краіны былі заселеныя выхадцамі з Нарніі або з іншых светаў.

Нарнія

На захадзе Раўніна ліхтарнага слупа і Вялікі вадаспад. На поўдні мяжуе з Арландыяй. На паўночным усходзе балоты, дзе жывуць кваклі.

Арландыя

Асноўны артыкул: Арландыя На захадзе мяжуе з Тэльмарам. На поўдначы мяжуе з Нарніяй. На поўдні мяжуе з Тархістанам па рацэ Ветраная стрэлка.

Сталіца Анвард.

Тэльмар

Асноўны артыкул: Тэльмар На ўсходзе мяжуе з Нарніяй і Арландыяй.

Асноўны артыкул: Тархістан

Тархістан

На поўначы пустыня і мяжа з Арландыяй. На паўднёвым захадзе азёры, з якіх выцякае рака. На гэтай рацэ стаіць сталіца Ташбаан.

Усходняе Мора

Мноства астравоў і архіпелагаў усейваюць Усходняе Мора. Найбольш значныя з іх: Гальма, Тэравінфія, Сем Астравоў і Адзінокія Астравы. Імператарам апошніх з’яўляецца нарнійскі кароль, Гальма незалежнае герцагства, Тэравінфія каралеўства.

Жыхары

У Нарніі жывуць людзі, гномы, фаўны, кентаўры, дрыяды, кваклі, жывёлы, якія размаўляюць.

Людзі

Сыны Адама і Дачкі Евы ўваходзілі ў Нарнію некалькі разоў з Зямлі. Яны і іх нашчадкі насяляюць краіны Нарнійскага свету.

Гномы

Аслан назваў іх «Сынамі Зямлі». Сярод гномаў існуюць як мінімум дзве расы: рыжыя гномы і чорныя гномы; адрозненне, якое гучыць у колерах валасоў і барады.

Жывёлы, якія размаўляюць

У Нарніі можна сустрэць правобраз многіх жывёл нашага свету. Жывёлы, якія размаўляюць, значна адрозніваюцца ад іх «нямых» сародзічаў.

Касмалогія

Астраномія

Сузор’і Нарніі адрозніваюцца ад зямных. Узгадваюцца летнія сузор’і Карабель, Молат, Леапард. Паўночная палярная зорка назваецца Вастрыё Кап’я і ярчэйшая за Палярную зорку.

Шматсусвецце

Сусвет Нарніі — адзін з бязлікіх сусветаў, сярод якіх і наш з вамі Сусвет, і сусвет Чарна.

Спосабы патрапіць у Нарнію

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Выдуманыя сусветы
Катэгорыя·Хронікі Нарніі