wd wp Пошук:

Люсі Пэвэнсі

Лю́сі Пэ́вэнсі (англ.: Lucy Pevensie; 1932—1949) — персанаж серыі кніг Хронікі Нарніі, сястра Пітэра Сьюзен і Эдмунда. Прататып — Люсі Барфілд.

Леў, Вядзьмарка і Гардэроб

Знайшла Гардэроб — партал у Нарнію. Атрымала ад Дзеда Мароза кінжал і сок агнецвета. Назірала за забойствам Аслана Белай Вядзьмаркай.

Стала каралевай Нарніі Люсі Адважнай (англ.: Lucy the Valiant)

Конь і яго хлопчык

Люсі білася за Анвард супраць тархістанцаў.

Прынц Каспіян

Была выклікана ў Нарнію прынцам Каспіянам разам з братамі і сястрой, каб выратаваць Нарнію ад тэльмарынаў. Бачыла Аслана, які заклікаў ісці за ім, але сваякі Люсі не паслухалі.

Заваёўнік зары, або Плаванне на Край Сусвету

Трапіла ў Вялікі Усходні акіян разам з братам і стрыечным братам. Выратаваная каралём Каспіянам, які плыў на Заваёўніку зары.

Трапіла ў палон да гандляроў рабамі на Адзінокіх Астравах разам з Эдмундам, Юстасам, Каспіянам і мышам Рыпічыпам. Вызваленая Каспіянам, якога раней набыў лорд Берн.

Зрабіла ахлатопаў і Карыякіна зноў бачнымі, прачытаўшы заклінанне з чароўнай кнігі.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы Хронік Нарніі
Катэгорыя·Выдуманыя дзяўчынкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Персанажы без IMDb
Катэгорыя·Выдуманыя каралевы