wd wp Пошук:

Нарвежскі кінафестываль

Нарвежскі кінафестываль (нарв.: Den norske filmfestivalen, англ.: The Norwegian International Film Festival) — штогадовы міжнародны кінафестываль, які праходзіць у жніўні ў нарвежскім горадзе Хёўгесун. Ён акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсараў, як адзін з чатырох пазаконкурсных кінафестываляў ігравога кіно. Фестываль праводзіцца з 1973 года. У рамках кінафестывалю ўручаецца кінапрэмія «Аманда».

Удзел у фестывалі

Удзел у фестывалі абмежаваны. У ім могуць удзельнічаць толькі кінапрафесіяналы, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і афіцыйныя прадстаўнікі мясцовых і агульнанацыянальных органаў дзяржаўнага кіравання. Акрэдытацыя для ўдзелу павінна быць завершана да канца чэрвеня.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Кінафестывалі Нарвегіі