wd wp Пошук:

Нанея цёмная

Нанея цёмная, Нонэа цёмна-бурая[3][4] (Nonea pulla) — від травяністых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, Заходняй Азіі.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна, 15-50 см вышынёй. Расліна зялёная, з кароткім і негустым апушэннем. Сцеблы большай часткай шчыткападобна разгалінаваныя[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджана ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, Заходняй Азіі; інтрадуцыраваны ў некаторых краінах Еўропы[5][6].

Ва Украіне від расце на гліністых, вапнава-камяністых схілах і па пустазельных месцах — у паўднёва-заходніх і лясных раёнах, лесастэпе і стэпы; у Крыме рэдка (наваколлі Сімферопаля)[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 273. (руск.) (укр.)
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Бурачнікавыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта