wd wp Пошук:

Наная

Нана́я (шум. 𒀭𒈾𒈾𒀀) — багіня кахання і прыгажосці ў шумерскай і акадскай міфалогіі.

У шумерскіх рэлігійных тэкстах Наная ўзгадваецца з канца 3 тысячагоддзя да н. э. Відавочна, яе культ набыў папулярнасць у перыяд трэцяй дынастыі Ура і адыгрываў асаблівую ролю ў 2 тысячагоддзі да н. э. пры дварах касіцкіх валадароў Вавілона. Наная лічылася ахоўніцай касіцкай дынастыі, яе шанаваннем займаліся прадстаўніцы дынастыі, меўся асобны зямельны надзел, прысвечаны багіне.

Згодна аднаму з меркаванняў, Наная з’яўлялася толькі асобным эпітэтам болей вядомай багіні Інаны, аднак гэта супярэчыць раннім вядомым тэкстам, дзе Наная выступае ў якасці сукаль (спадарожніцы) Інаны, але не ёю самою. Высоўвалася таксама думка, што вобраз Нанаі быў адасоблены ад болей ранніх вобразаў Інаны. Іх функцыі сапраўды перасякаліся. Наная мела наступныя абліччы:

Многія даследчыкі таксама звязваюць Нанаю з акадскай багіняй Ташмету, жонкай бога Набу.

Культ Нанаі быў распаўсюджаны на Блізкім Усходзе за межамі Месапатаміі, дзе яна асацыявалася з мясцовымі жаночымі бажаствамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Міфалогія Блізкага Усходу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Шумерская міфалогія
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P18 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Багі кахання і шлюбу
Катэгорыя·Багіні месяца
Катэгорыя·Салярныя багі