wd wp Пошук:

Ан

Ан, Ану (літаральна неба) — бог неба ў шумера-акадскай міфалогіі.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што першасным цэнтрам шанавання Ана быў шумерскі горад Урук. Аднак ён рана трапіў у агульнашумерскую міфалогію і адкрываў спіс вялікіх багоў, меў эпітэт «бацька багоў». Клінапісны знак Ан азначаў таксама проста «бог». У Акадзе, дзе ён атрымаў імя Ану, яму прыпісваліся бацькі — Аншар і Кішар. Жонкай Ана лічылася Ураш ці Кі (акадская Анту) — багіня зямлі. Сімвалы — тыяра з бычымі рогамі і лік 60. Ушанаваная жывёліна — бык.

Міфалагічны вобраз Ана адрозніваецца пэўнай пасіўнасцю. З аднаго боку, як стваральнік і валадар неба ён лічыўся першым богам, аднак гэтая функцыя паступова адыйшла да яго сына Энліля. Ан рэдка ўмешваецца ў справы іншых багоў і людзей. Вядомыя міфалагічныя сюжэты аб пакаранні Ўрука па просьбе Інаны і патрабаванне ім смерці Гільгамеша. У загаворах «Злыя дземаны утуку», звязаных з месяцавым зацьменнем, апавядаецца пра змову багоў-нябесных свяцілаў супраць Ана, але перамогу ён атрымлівае дзякуючы здрадзе Інаны.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шумерская міфалогія
Катэгорыя·Багі
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вярхоўныя багі
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалогія Блізкага Усходу