wd wp Пошук:

Найда-Бялёўскі канал

Найда́-Бялёўскі каналмеліярацыйны канал у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.

Даўжыня канала 33 км[1]. Плошча вадазбору 81,93 км². Пачынаецца за 5 км на поўнач ад вёскі Бялёў, упадае ў старарэчча Прыпяці за 5,5 км на поўнач ад вёскі Хлупін. Прытокі — меліярацыйныя каналы, у тым ліку Найда-Бялёўскі 1-ы, Марохараўскі, Смолавіцкі. Пабудаваны ў 1958 годзе.

Флора

У фітапланктоне Найда-Бялёўскага канала зарэгістравана 42 віда водарасцей, у тым ліку такія рэдкія для Беларусі віды, як Cryptomonas pyrenoidifera, Ulnaria delicatissima, Melosira lineata і Verrucodesmus verrucosus[2].

Зноскі

  1. Характарыстыка асноўных каналаў меліяратыўных сістэм Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. Современное таксономическое разнообразие фитопланктона водоёмов и водотоков национального парка «Припятский». С. 42 (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Меліярацыйныя каналы Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Меліярацыйныя каналы Жыткавіцкага раёна