wd wp Пошук:

Найвышэйшае камандаванне джыхаду і вызвалення

Найвышэйшае камандаванне джыхаду і вызвалення (араб. القيادة العليا للجهاد والتحرير‎‎) — аб’яднанне іракскіх паўстанцаў на чале з Партыяй арабскага сацыялістычнага адраджэння (Баас) і Арміяй людзей накшбандзійскага ордэна (АЛНО). Вядзе ўзброеную барацьбу супраць арміі ЗША, урада Ірака і некаторых мясцовых узброеных груповак.

Перадгісторыя

У снежні 2006 года, пасля пакарання Садама Хусейна праз павешанне, што выклікала абурэнне ў яго прыхільнікаў, была створана суфійская арганізацыя «Армія людзей накшбандзійскага ордэна» (прадстаўнікі тарыката Накшбандзія)[4]. Падчас праўлення Хусейна суфіі займалі добрае становішча[4][5]. У першыя гады пасля падзення ўлады баасістаў і акупацыі Ірака суфіі не ўдзельнічалі ў маштабным суніцкім супраціве, у якім дамінавалі салафіты. Баявыя групы, звязаныя з Аль-Каідай, нападалі на суфіеў і іх святыя месцы, знішчалі магілы суфійскіх святых. Аднак часам суфіі і салафіты дзейнічалі сумесна — падчас бітвы за Эль-Фалуджу ў 2004 годзе, калі горад кантраляваў «Савет шуры муджахідаў», які прадстаўляў саюз салафітаў, суфіеў і баасістаў. Аднак пасля нарастання хаосу і ўзроўню гвалту ў Іраку суфіі сталі скардзіцца на напады з боку шыітаў і ўзялі ў рукі зброю. З 2005 года пачалося фарміраванне суфійскіх узброеных груп[4].

Гісторыя

ВКДВ створана 3 кастрычніка 2007 года, у яго склад увайшлі 23 баявыя групы[6], у тым ліку найбуйнейшая суфійская паўстанцкая арганізацыя «Армія накшбандзійскага ордэна»[7]. Аб’яднанне ўзначаліў Ібрагім Ізат ад-Дуры, былы старшыня Савета рэвалюцыйнага камандавання і сакратар Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння (Баас).

У сваёй першай заяве «Вышэйшае камандаванне» звярнулася да ЗША з патрабаваннямі: прызнаць арганізацыі супраціву адзінымі законнымі прадстаўнікамі Ірака, вывесці войскі з тэрыторыі Ірака, спыніць забойствы і разбурэнні, вызваліць зняволеных, кампенсаваць Іраку страты ад акупацыі[6].

У снежні 2011 года, у сувязі з вывадам замежных войскаў, кааліцыя баевікоў самараспусцілася, але ўжо праз тры гады аднавіла сваю дзейнасць

У гэты момант«Вышэйшае камандаванне» стала ідэалагічным супернікам «Ісламскай дзяржавы». Першае выступае за свецкае дзяржава ў міжнародна прызнаных межах Іраку, у той час як ІД імкнецца стварыць салафіцкі халіфат на тэрыторыі некалькіх дзяржаў. Ад-Дуры асуджаў дзеянні баевікоў па выгнанні хрысціян з Масула і пераследу езідаў, забараняючы сваім байцам нападаць на грамадзянскіх асоб незалежна ад іх этнічнай і рэлігійнай прыналежнасці[8]. Аднак агульная варожасйь да ЗША і іракскаму ўраду прымушала іх у шэрагу выпадкаў супрацоўнічаць. Так, «Вышэйшае камандаванне» разам з ІД прымала ўдзел у штурме Масула падчас летняга наступлення ІД на поўначы Ірака ў 2014 годзе[8][9].

Па стане на 2015 год «Армія людзей накшбандзійскага ордэна», якая з’яўляецца асновай «Вышэйшага камандавання», лічыцца найбольш моцнай і ўплывовай паўстанцкай арганізацыяй у Іраку пасля ІД[8].

Мэты

У 2007-м «Вышэйшае камандаванне» выклала шэраг з васьмі умоў для правядзення перамоваў з амерыканскімі ўзброенымі сіламі[10]:

  1. Афіцыйна прызнаць патрыятычнае супраціў і ўсе патрыятычныя, арабскія нацыяналістычныя і ісламісцкія арганізацыі супраціву ва ўсіх іх узброеных і грамадзянскіх арганізацыях адзіным законным прадстаўніком Ірака і яго народа.
  2. Афіцыйна аб’явіць аб безумоўным вывадзе войскаў з Ірака.
  3. Спыніць рэйды, пераслед, забойствы, разбурэнні, сабатаж, высяленне і выгнанне і вывесці акупацыйныя войскі з усіх населеных пунктаў.
  4. Вызваліць усіх зняволеных і затрыманых без выключэння і пакрыць ім страты.
  5. Вярнуць на службу іракскую армію і сілы нацыянальнай бяспекі, якія былі абвешчаныя распушчанымі амерыканцамі падчас іх уварвання ў 2003 годзе. Яны павінны быць адноўлены ў адпаведнасці з правіламі і традыцыямі, якія дзейнічалі да амерыканскага ўварвання, і яны таксама павінны атрымаць кампенсацыю.
  6. Абавязаны пакрыць Іраку ўсе матэрыяльныя і маральныя страты і шкоду, нанесеныя краіне акупацыяй.
  7. Адмяніць усе законы, дэкрэты і іншыя заканадаўчыя акты, выдадзеныя пасля акупацыі.
  8. Правесці прамыя перамовы з супрацівам аб рэалізацыі праграмы выканання прынцыпаў, якіх прытрымлівалася Вярхоўнае камандаванне.

Кіраўніцтва

На 2007-ы год, крамя прызначэння ад-Дуры кіраўніком групоўкі, Вярхоўнае камандаванне джыхаду і вызвалення таксама прызначыла ў свой Генеральны штаб яшчэ некалькіх чалавек[11]:

Склад

У склад арганізацыі ўваходзяць[10]:

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 чэрвеня 2019.
  2. Network, Thierry Meyssan,Voltaire. The illusion of the eradication of Daesh, by Thierry Meyssan (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018.
  3. Freeman, Colin. Izzat Ibrahim al-Douri: the King of Clubs is back, and he may yet prove to be Saddam Hussein’s trump card (нявызн.). Telegraph (18 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 November 2018.
  4. 1 2 3 Sufi Insurgent Groups in Iraq
  5. The JRTN Movement and Iraq’s Next Insurgency (нявызн.) (недаступная спасылка). Combating Terrorism Center at West Point. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011.
  6. 1 2 Al Douri forms nationalist Sunni coalition; 1920s Revolution Brigades denounces al Qaeda The Long War Journal, 4 October 2007
  7. Iraqi Insurgents Announce New Coalition Associated Press, 3 October 2007
  8. 1 2 3 Jaysh Rijal al-Tariqa al-Naqshbandia (JRTN)
  9. Арабская весна 2015 года
  10. 1 2 Al Douri forms nationalist Sunni coalition The Long War Journal, 4 October 2007
  11. Iraqi Resistance announces Founding of Supreme Command for the Jihad and Liberation in Baghdad AlBasrah.net, 3 October 2007
  12. Kurdistan Liberation Army Pledges Allegiance to al Douri CBS News, 22 December 2008

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2007 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ
Катэгорыя·Іракскія паўстанцы