wd wp Пошук:

Найваша

Найва́ша або Наіва́ша (суахілі: Naivasha) — прэснаводнае возера ў Кеніі. Адкрыта ў 1883 годзе нямецкім падарожнікам Г. А. Фішэрам[1].

Плошча паверхні — 139 км². Найбольшая глыбіня — да 20[1] м. Плошча вадазбору — 3200 км². Найбольшая даўжыня ў сухі сезон — 16,6 км, шырыня — 12,9 км.

Геаграфія

Возера Найваша знаходзіцца ў Рыфтавай даліне ў цэнтральнай частцы Кеніі за 80 км ад Найробі і за 6134,3 км ад Мінска.

Мае тэктанічнае паходжанне. Узнікла ў выніку землятруса каля 10 тыс. гадоў таму. Аднак апошнія даследаванні паказваюць, што нават большыя па глыбіні і аб’ёму азёры ўзнікалі на гэтым месцы таксама ў ранейшыя часы. Землятрусы ў раёне Найвашы здараюцца і ў сучаснасці.

Для возера характэрна сезоннае ваганне ўзроўню вады. Плошча паверхні змяняецца ад 100 км² у сухі сезон да 150 км² у вільготны сезон[2].

Берагі нізкія, забалочаныя. На возеры ёсць некалькі астраўкоў, якія падчас дажджоў затапляюцца вадой.

Прырода

Возера Найваша — месца, населенае рэдкімі відамі птушак, тут жывуць вадзяныя козы, бегемоты, каля возера сустракаюцца малпы, яшчаркі, афрыканскія свінні і г. д.

Турызм

Возера Найваша месціцца на ўзвышшы. Дзякуючы гэтаму навакольны клімат адрозніваецца мяккасцю. Ужо ў XIX ст. на ўсходнім беразе сяліліся выхадцы з Вялікабрытаніі. У наш час Найваша папулярна сярод кенійскіх і іншаземных турыстаў, якія прыязджаюць сюды з Найробі правесці выходныя дні або для наведвання нацыянальнага парка Хэлс-Гейт, які знаходзіцца на поўдзень ад возера.

Пагрозы і ахова

Прэснай вадой з возера Найваша карыстаюцца для арашэння навакольных парніковых гаспадарак і палеткаў. Каля возера дзейнічае геатэрмальная электрастанцыя. У гэтай сувязі ўзровень вады паступова паніжаецца. Праводзіцца сталы маніторынг воднай паверхні. Для аховы мясцовай прыроды арганізаваны нацыянальны парк.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 216. — 671 с. с илл.
  2. Naivasha Lake Profile

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Кеніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Кеніі