wd wp Пошук:

Нацыянальны парк Хэлс-Гейт

Хэлc-Гейт (англ.: Hell’s Gate) — нацыянальны парк у Кеніі, размешчаны ў 63,4 км на паўночны захад ад Найробі, 3,6 км на поўдзень ад возера Найваша.

Гісторыя

Нацыянальны парк Хэлc-Гейт створаны ў 1984 г. для аховы асаблівага ландшафту і дзікай прыроды мясцовасці на поўдзень ад возера Найваша.

Прырода

Нацыянальны парк Хэлc-Гейт уяўляе сабою два скальных узвышша вулканічнага паходжання, якія перасякае вузкі праход, які і мае назву Хэлc-Гейт (літаральна “Адская брама”). На поўдні нацыянальнага парка пачынаецца каньён ракі Ньёро́ва з гарачымі крыніцамі вады.

Для Хэлc-Гейт характэрна флора тыповай афрыканскай саванны. Фаўна прадстаўлена пераважна траваеднымі — зебрамі, жырафамі, буйваламі і інш. Драпежныя жывёлы (львы, гіены, леапарды) сустракаюцца рэдка.

Цікавыя факты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Кеніі
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II